1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  15. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Днём у чацвер, 29 снежня, тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» са спасылкай на мясцовыя паблікі паведаміў, што ў полі ля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці знайшлі ракету. Інфармацыя пра гэта з’явілася таксама ў неафіцыйным тэлеграм-канале, звязаным з беларускімі памежнікамі. Там сцвярджалася, што гэта ўкраінская ракета. Незабаве гэтую версію агучыла і прэс-служба Лукашэнкі.

Упавшая ракета в Ивановском районе Брестской области 29 декабря 2022 года. Фото: телеграм-канал "Беларускі гаюн"
Абломак ракеты, якая ўпала ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці 29 снежня 2022 года. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

— Сёння ў прамежку з 10.00 да 11.00 з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі зафіксаванае падзенне ўкраінскай ракеты комплексу С-300, — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала «Пул Первого». —  Прэзідэнт быў неадкладна праінфармаваны пра падзенне ўкраінскай ракеты на тэрыторыі Беларусі.

Фотография обломков ракеты, которая распространяется в провластных пабликах. 29 декабря 2022 года
Фотаздымак абломкаў ракеты, які распаўсюджваецца ў праўладных пабліках. 29 снежня 2022 года

— На яго даручэнне на месцы працуе група вайскоўцаў і следчых. Прычыны падзення цяпер высвятляюцца. Разглядаюцца дзве асноўныя версіі. Першая — залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналагічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела не ў той бок. Другая — ракета збітая ў выніку працы сістэм СПА Беларусі, — заключылі ў прэс-службе.

На месцы здарэння працуюць спецыялісты СК, МУС і Міністэрства абароны. Звестак пра пацярпелых на дадзены момант няма.

Нагадаем, 7 красавіка ў Беларусі ўжо падала ракета. Тады ўсё сведчыла пра тое, што гэта быў расійскі боепрыпас.

Між тым, 15 лістапада ў Польшчы ў выніку выбуху ў вёсцы Пшэводаў пад Люблінам, размешчаным на мяжы з Украінай, загінулі два чалавекі, а таксама быў знішчаны трактар. Украінскія ўлады сцвярджалі, што ракета расійская, а расійскія вінавацілі Украіну. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда днём 16 лістапада заявіў, што падзенне ракеты — няшчасны выпадак.

«Паводле наяўнай інфармацыі, гэта была старая ракета С-300, вырабленая яшчэ ў СССР. І няма ўказанняў на тое, што яна была выпушчаная расійскім бокам. Мяркуючы з усяго, яна была выпушчаная ўкраінскай СПА і, на жаль, няўдала ўпала на нашую тэрыторыю», — сказаў Дуда.