У Віцебскай вобласці за браканьерства, незаконны абарот агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў затрымалі 19 чалавек, паведамілі ў МУС.
Захоп падазраваных аператыўнікі праводзілі пры падтрымцы спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».
Паводле версіі МУС, фігуранты займаліся незаконным паляваннем з выкарыстаннем верталёта ў Віцебскай вобласці, падчас якога яны здабылі чырванакніжнага бурага мядзведзя. Падчас ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых канфіскаваныя рэчавыя доказы, агнястрэльная зброя, боепрыпасы, спецыяльныя прыстасаванні, аўтатранспарт, якія выкарыстоўваўся ў злачыннай дзейнасці.
Следчыя завялі крымінальную справу за незаконнае паляванне з выкарыстаннем паветранага транспартнага сродку, што нанесла шкоду ў асабліва буйным памеры. У дачыненні да фігурантаў праводзяцца далейшыя аператыўныя і следчыя дзеянні. Правяраецца іх датычнасць да здзяйснення іншых злачынстваў.
Распечатано с портала ZERKALO.IO