Опубликовано 23 красавiка 2024 у 19.47
Адрес в интернете: https://zerkalo-mirror.xyz/news/accidents/66686.html    

У Баранавічах мужчыну стала дрэнна за рулём. Ён спыніў аўтамабіль і памёр

У Баранавічах мужчына памёр за рулём аўтамабіля. Пра гэта паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Інцыдэнт адбыўся днём 22 красавіка. Паводле звестак міліцыі, 40-гадовы мясцовы жыхар ехаў на Volkswagen вуліцай Пралетарскай. Паблізу дома № 15 мужчыну стала дрэнна, таму ён спыніўся.

Відавочцы выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць кіроўцу не змаглі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO