Опубликовано 2 мая 2024 у 20.06
Адрес в интернете: https://zerkalo-mirror.xyz/news/accidents/67391.html    

У Касцюковічах 12-гадовы раварыст заехаў пад грузавік. Падлетак загінуў

У Касцюковічах пад коламі МАЗа загінуў 12-гадовы школьнік, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

ДТЗ адбылося 2 траўня каля 16.30 на вуліцы Ленінскай. Паводле папярэдняй версіі, школьнік «страціў кантроль» над роварам і заехаў пад грузавік, які паварочваў налева.

У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў цяжкія траўмы. Нягледзячы на намаганні дактароў, ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

Касцюковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO