Чыноўнікі хочуць павысіць падатак на першую кватэру. У МПЗ расказалі, калі і на колькі могуць падняць гэты збор
2 лiстапада 2022 у 1667378280
«Зеркало»
У Беларусі можа вырасці падатак на першую кватэру, які ўвялі з 2022 года. Пра гэта паведаміў сёння, 2 лістапада, на прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Паводле яго словаў, збор можа вырасці прыкладна на 10%.
«Прапрацоўваецца нязначнае павышэнне (падатку на першую кватэру. - Заўв. рэд.), прыкладна на 10%», - паведаміў Андрэй Кавалеўскі. Аднак канчатковае рашэнне па павышэнні пакуль не прынятае. Як удакладніў прадстаўнік МПЗ, законапраект па змяненні ставак падатку разгледзяць дэпутаты, а таксама ў Савеце Рэспублікі. Падатак павысіць хочуць з 2023 года.
Пытанне адмены падатку на першую кватэру цяпер не разглядаецца, адзначыў Андрэй Кавалеўскі.
Нагадаем, збор за першую кватэру з'явіўся пасля прынятых зменаў у Падатковы кодэкс у 2022 годзе. Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Атрыманую суму трэба памножыць на колькасць квадратных метраў кватэры. Разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыпавых будынкаў - кватэр, гаражоў, машына-месцаў, садовых дамкоў, дачаў - адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Найвышэйшы ён у Мінску.
Сёлета ў сярэднім новы падатак у Мінску складзе 50 рублёў на год, у рэгіёнах - у 2 разы менш, прагназавалі раней у Мінфіне.