У Мінску сілавікі затрымалі палітыка Андрэя Дзмітрыева. Ён на Акрэсціна
11 студзеня 2023 у 1673465880
«Зеркало»
У Мінску затрымалі палітыка Андрэя Дзмітрыева. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў 11 студзеня яго знаёмы. Тэлефон Дзмітрыева не адказвае.
Паводле нашай інфармацыі, цяпер Дзмітрыеў знаходзіцца на Акрэсціна. Дэталі затрымання палітыка высвятляюцца.
Як нам паведаміла крыніца, інфармацыя пра затрыманне Дзмітрыева была апублікаваная ў закрытым чаце.
Увечары 11 студзеня мы паспрабавалі датэлефанавацца да палітыка па мабільным тэлефоне, але на нашыя званкі ён не адказаў. Таксама не зняла слухаўку і экс-кандыдат на выбарах прэзідэнта 2015 года, паплечніца Дзмітрыева Таццяна Караткевіч.
Андрэй Дзмітрыеў - экс-сустаршыня ліквідаванага ўладамі грамадскага руху «Гавары праўду». Яно было створанае ў 2010 годзе. Першым лідарам стаў беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які вылучыўся кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Някляеў набраў 1,78% галасоў.
На наступных прэзідэнцкіх выбарах «Гавары праўду» стала платформай для кандыдата Таццяны Караткевіч. Яна заняла другое месца з 4,44%.
На выбарах 2020 года кандыдатам у прэзідэнты стаў сам Андрэй Дзмітрыеў, які, паводле інфармацыі ЦВК, набраў 1,21% галасоў.
12 жніўня 2021 года Дзмітрыева ўжо затрымлівалі сілавікі. Увечары таго ж дня яго адпусцілі. 8 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў «Гавары праўду».