Пракурор просіць для Валерыя Цапкалы 19 гадоў калоніі
29 сакавiка 2023 у 1680092580
«Зеркало»
У Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Валерыя Цапкалы. 29 сакавіка прайшлі спрэчкі бакоў, піша расійскае інфармагенцтва Sputnik Беларусь.
Пракурор папрасіў суд прызнаць палітыка, якога судзяць завочна, вінаватым і прызначыць яму 19 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 1000 базавых велічыняў (37 000 рублёў).
Нагадаем, завочны працэс над былым кіраўніком Парку высокіх тэхналогій Валерыем Цапкалам пачаўся 1 сакавіка. Яго судзяць як за дзеянні, нібыта ўчыненыя ім яшчэ на пасадзе дырэктара Парку высокіх тэхналогій, так і за палітычную дзейнасць.
Выніковае абвінавачванне Валерыю Цапкалу выставілі па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430);
- злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай і асабістай зацікаўленасці, што пацягнула шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (ч. 2 арт. 424);
- заведама ілжывы данос пра здзяйсненне злачынства (ч. 1 арт. 400);
- публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361);
- стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361−1);
- фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2);
- паклёп на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367);
- публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368);
- дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1).