Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці»
4 верасня 2024 у 1725440880
«Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Ён падпісаў адпаведны ўказ, паведаміла БЕЛТА прэс-служба палітыка.
Памілаваныя - сем жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх - бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Канкрэтныя прозвішчы не паведамляюцца.
Як сцвярджаюць у прэс-службе Лукашэнкі, усіх прадстаўленых да памілавання людзей вывучала «камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа.
«Усімі гэтымі асобамі выкананыя абавязковыя ўмовы памілавання - яны падалі хадайніцтва пра памілаванне, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця», - гаворыцца ў паведамленні.
«Гэтае рашэнне - гуманны жэст у дачыненні да гэтых людзей. Яны атрымалі шанец вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і працы», - заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі і дадалі, што «кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі вызваленых забяспечыць МУС».
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў першы ўказ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Сярод іх - 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя маюць сур'ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры.
Сцвярджаецца, што «ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязанне весці правапаслухмяны лад жыцця». Кантроль за памілаванымі таксама будзе весці Міністэрства ўнутраных справаў.
Чытайце таксама