Для кіроўцаў уводзяць яшчэ адно змяненне
24 снежня 2024 у 1735034760
Іван Зверабой / «Зеркало»
У 2025 годзе ў Беларусі ўкарэняць адразу некалькі новаўвядзенняў па транспартным падатку. Пра некаторыя з іх мы ўжо расказвалі: да прыкладу, гэты збор падымуць, а для асобных катэгорый насельніцтва яго адменяць. Яшчэ адно змяненне датычыць дарагіх аўто. Расказваем падрабязнасці.
Сума гэтага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці, і яна прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.
У 2025 годзе ўнясуць змены ў Падатковы кодэкс. Сярод іншага ўлады падымуць транспартны падатак для насельніцтва - у сярэднім на 6,1%. Яшчэ адно змяненне прымуць што да аўтамабіляў павышанай камфортнасці (сярод іншага гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota).
Нагадаем, для дарагіх аўто з гэтага года ўвялі ў дзесяць разоў вышэйшы падатак (у параўнанні са стандартным). Але ёсць умова: цяпер збор бяруць з аўтамабіляў, не старэйшых за тры гады.
У 2025 годзе чыноўнікі прыбяруць з умоваў гэты ўзрост транспарту. Замест яго ўрад мусіць вызначыць іншую колькасць гадоў.
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказваў пра некаторыя падрабязнасці што да новаўвядзенняў па аўто павышанай камфортнасці.
«Мы эвалюцыйна пераходзілі па стаўках падатку транспартнага: спачатку іх увялі, потым паглядзелі, што ёсць дарагія аўтамабілі, для якіх падатак у залежнасці ад вагі машын неаб'ектыўны, і далі права ўраду фармаваць пералік (аўто для павышанага збору. - Заўв. рэд.), - удакладняў Юрый Селіверстаў. - Цяпер мы бачым, што на тры гады для некаторых марак машын, напэўна, тэрмін не асабліва вялікі. І таму ў Падатковым кодэксе прапануецца прыбраць гэтыя абмежаванні з пункту гледжання трох гадоў, каб урад меў права па такіх люксавых аўтамабілях фармаваць гэты пералік, скажам, незалежна ад узросту».
Чытайце таксама