У 2025 годзе ўвядуць яшчэ адно змяненне для ўладальнікаў транспарту. Хутчэй за ўсё, яны ацэняць
27 снежня 2024 у 1735296300
Іван Зверабой / «Зеркало»
У Беларусі ў 2025 годзе пашыраць спіс выпадкаў, калі не будзе налічвацца падатак за транспарт. Новаўвядзенне прадугледжваецца праўкамі ў Падатковы кодэкс.
Цяпер не налічваюць гэты падатак за транспарт, які знялі з уліку ў ДАІ. А з 2025 года ўлады пашыраць спіс падставаў, на якіх будуць вызваляць ад гэтага збору.
Так, падатак не налічаць, калі транспарт:
- забралі ў даход дзяржавы пасля рашэння кампетэнтнага дзяржоргана (і гэты вердыкт уступіў у сілу);
- перастаў існаваць (да прыкладу, быў знішчаны ці з часам прыйшоў у такі стан, пры якім яго нельга выкарыстоўваць).
Тое, што транспарт перастаў існаваць, трэба пацвердзіць падаткавікам - падаць дакументы. Прычым фізічным асобам зрабіць гэта можна ў любой падатковай інспекцыі, неабавязкова па месцы жыхарства, а юрыдычным асобам - па месцы пастаноўкі на ўлік.
Калі тлумачэнні прымуць, то збор перастануць налічваць з наступнага месяца пасля таго, у якім транспартны сродак перастаў існаваць.
Нагадаем, у 2025 годзе падымуць транспартны падатак - у сярэднім на 6,1%.
Чытайце таксама