Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
14 студзеня 2025 у 1736849640
Максім Іскрын / «Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня прызначыў двух новых міністраў. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.
Новым міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Артур Карповіч. Папярэдні кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў стаў амбасадарам нашай краіны ў Казахстане.
Дзмітрый Кійко заняў пасаду міністра па падатках і зборах. Мінулага кіраўніка фіскальнага ведамства Сяргея Налівайку Аляксандр Лукашэнка раней зняў з пасады, прызначыўшы сваім памочнікам - інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:
Паўла Уцюпіна - намеснікам міністра замежных справаў;
Аляксандра Бурака - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Івана Кісленкі - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Дзмітрыя Пятрушы - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва, ЖКГ);
Аляксандра Скрундзеўскага - генеральным дырэктарам ААТ «Белрэсурсы - кіраўнічая кампанія холдынгу «Белрэсурсы»;
Ігара Назарука - пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.
Чытайце таксама