Опубликовано 30 студзеня 2023 у 12.40
Адрес в интернете: https://zerkalo-mirror.xyz/news/economics/31510.html    

З 1 лютага перагледзяць памеры некаторых пенсій. Іх падымуць крыху больш чым на рубель

З 1 лютага ў Беларусі падымуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Да прыкладу, мінімальная пенсія па ўзросце вырасце да 85,37 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты), а сацыяльныя — да 170,74 рубля. Апошні раз іх падымалі ў лістападзе мінулага года. Новыя памеры пенсій будуць дзейнічаць да канца красавіка.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, гэты паказчык павысяць з 1 лютага.

Від пенсіі ці надбаўкі з 1 лютага да 1 лютага
сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства 375,63 373,81
інвалідам з дзяцінства 2-й групы 324,41 322,84
інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля 290,26 288,86
інвалідам 3-й групы 256,11 254,87
асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны — 65 гадоў, жанчыны — 60 170,74 169,92

дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры ступені страты здароўя:

першай

другой

трэцяй

чацвёртай

273,18

290,26

324,41

375,63

271,86

288,86

322,84

373,81

мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты) 85,37 84,96

даплаты да пенсій пенсіянерам, якія не працуюць і дасягнулі:

75 гадоў

80 гадоў

64,03

85,37

63,72

84,96

З 1 лютага таксама падымуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO