Урад вызначыў графік пераносу рабочых дзён у 2024 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба.
У адпаведнасці з пастановай працоўныя дні ў 2024 годзе пераносяцца:
- 13 траўня (панядзелак) на 18 траўня (субота). Днямі адпачынку ў траўні 2024 года будуць 11-га (субота), 12-га (нядзеля), 13-га (панядзелак) і 14-га (аўторак) — 4 дні.
- 8 лістапада (пятніца) на 16 лістапада (субота). Днямі адпачынку ў лістападзе 2024 года будуць 7-га (чацвер), 8-га (пятніца), 9-га (субота) і 10-га (нядзеля) — 4 дні.
Акрамя таго, выходнымі днямі будуць 1 і 2 студзеня — Новы год, 7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство), 8 сакавіка — Дзень жанчын, 1 траўня — Свята працы, 9 траўня — Дзень Перамогі, 3 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), 25 снежня — Раство Хрыстова (каталіцкія Каляды).
Нагадаем, што на навагоднія святы нас таксама чакаюць чатыры выходныя дні: 30 і 31 снежня выпадаюць на суботу і нядзелю, а 1 і 2 студзеня будуць непрацоўнымі.