1. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  2. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  5. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  8. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  9. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  10. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  11. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  14. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  17. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  18. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  19. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
Читать по-русски


/

З моманту знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай прайшло больш за два тыдні. Інфармацыі пра тое, дзе цяпер палітык, дагэтуль няма. «Люстэрка» пагаварыла з тымі, хто часта меў зносіны з ёю па працы і ў асабістым жыцці. Якія ў іх версіі таго, што здарылася?

Спикерка КС Анжелика Мельникова в польском сейме. Варшава, 8 января 2025 года. Фото: официальный телеграм-канал Координационного совета
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава ў польскім Сейме. Варшава, 8 студзеня 2025 года. Фота: афіцыйны тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады

«Была вельмі заматываваная, працавала ў КР»

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“» ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка, які і падаў заяву пра знікненне Анжалікі Мельнікавай у польскую паліцыю, лічыць, што знікнуць сама яна наўрад ці магла. Кажа, яму цяжка ўявіць, каб спікерка раптам вырашыла з’ехаць і перастала выходзіць на сувязь.

— Яна была вельмі заматываваная, працавала ў Каардынацыйнай радзе, выконвала свае абавязкі, — расказвае ён. — Вядома, дзейнасць у КР была няпростай і стрэсавай, знаходзіць агульную мову з такой колькасцю людзей розных палітычных поглядаў і фракцый складана. Але нічога такога, што выходзіла б за рамкі звычайнага, не адбывалася.

З іншага боку, нагадвае Латушка, захоўваўся пастаянны ціск з боку беларускіх уладаў на дэлегатаў: крымінальны пераслед, пагрозы сваякам, канфіскацыя маёмасці. І гэта таксама важна ўлічваць падчас ацэнкі варыянтаў таго, што магло адбыцца.

— Спекуляваць на тэму таго, дзе яна цяпер, не хацелася б — лічу важным абапірацца на факты, — кажа Латушка. — Паводле звестак ад польскіх праваахоўнікаў, яна не на тэрыторыі Польшчы і, хутчэй за ўсё, не на тэрыторыі Беларусі.

«Застаецца нейкі адсотак, што яна глядзіць у шэрае брытанскае неба»

Спикерка КС Анжелика Мельникова и президент ПАСЕ Теодорос Розопулос во время зимней сессии в Стратсбурге. Франция, 27 января 2025 года. Фото: телеграм-канал Координационного совета
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава і прэзідэнт ПАРЕ Тэадорас Разопулас падчас зімовай сесіі ў Страсбургу. Францыя, 27 студзеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька з Анжалікай Мельнікавай перасякаўся часцей па працоўных пытаннях. Расказваючы пра спікерку КР, ён прызнаецца: навіну пра яе прызначэнне на гэтую пасаду ўспрыняў хутчэй скептычна. Але неўзабаве, паглядзеўшы на працу, змяніў меркаванне.

— З пункту гледжання працаздольнасці, жадання працаваць і энергетыкі яна пакідала пазітыўныя ўражанні, — адзначае ён.

За апошнія месяцы Анатоль і Анжаліка нярэдка працавалі разам. Напрыклад, рыхтавалі разгляд пакета законапраектаў на паседжаннях Каардынацыйнай рады і арганізоўвалі круглы стол ва Украіне з мясцовымі дэпутатамі з групы «За дэмакратычную Беларусь».

— Цяпер гэтае лега складваецца ў галаве, бо напачатку яна была вельмі актыўная і шмат удзельнічала ў працэсе, — адзначае суразмоўца. — А потым неяк пачала адыходзіць ад падрыхтоўчай працы, спасылалася на хваробу. І папрасіла заняцца гэтым іншых людзей. Цяпер я разумею, што ўжо ў гэты час былі праблемы, але праз перапіску не адчувалася вастрыня сітуацыі. Аргументы пра стан здароўя выглядалі даволі пераканаўчымі.

Што ж магло здарыцца з Мельнікавай? Лябедзька адразу адкідае тэорыю, што яна адпачатку была «праектам спецслужбаў».

— Тады ёй трэба было ісці не ў бізнес, а на падмосткі Купалаўскага тэатра, таму што трэба было б настолькі якасна сыграць заангажаванасць і адкрытасць. Гэта трэба талент, — лічыць палітык.

У версіі, што беларуска магла пакінуць сабе грошы, якія мусілі пайсці на працу КР, суразмоўца таксама сумняваецца.

— Не веру, што яна чакала атрымання гранта і потым з’ехала. Гэта не пра Мельнікаву — маё перакананне, — сцвярджае ён.

На думку Лябедзькі, хутчэй за ўсё, спікерка Каардынацыйнай рады цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Пра матывы, якія маглі прывесці яе туды, з яго словаў, можна толькі здагадвацца. Але ён упэўнены: з кожным днём усё менш шанцаў, што Мельнікава сама вернецца ў Польшчу

— Усё менш спадзеваў, што яна нейкім цудам адзавецца з брытанскай глухамані і скажа: «Вось я два тыдні глядзела ў шэрае неба і думала пра сэнс жыцця», — кажа суразмоўца. — Таму я ўсё-такі схіляюся да версіі, што яна ў Беларусі. Якая падаплёка і якая матывацыя? Адказ можа быць розны, магчыма, нейкі чалавечы фактар, дзеці ці бацькі. Мы ж не ведаем шмат пра яе ўласнае жыццё. Магчыма, з’явілася нейкая новая асоба, якая магла быць таксама ключавой у гэтых трагічных падзеях. Проста па-чалавечы хацелася б спадзявацца на лепшае. І пакуль яшчэ застаецца нейкі адсотак, што яна глядзіць у шэрае брытанскае неба і не вяртаецца да жыцця, будзем трымацца за яго абедзвюма рукамі.

«Скрасці 100 000 еўра, каб потым з еўрапейскім грамадзянствам сядзець усё жыццё ў Аргенціне?»

Спикерка КС Анжелика Мельникова в польском сейме. Варшава, 8 января 2025 года. Фото: телеграм-канал Координационного совета
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава ў польскім Сейме. Варшава, 8 студзеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады

Юрыст Міхаіл Кірылюк — сябра фракцыі «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“», да якой належала і Мельнікава. Як і астатнія спікеры, ён адзначае, што праца для яе была ледзь не на першым месцы.

— Праз некалькі тыдняў пасля таго, як Анжаліка пачала весці агульныя паседжанні КР, яна пайшла на курсы па маўленні. То-бок чалавеку не ўсё роўна, як яе ўспрымаюць. Яна была гатовая вучыцца, — кажа суразмоўца. — Таму паверыць, што ёй нешта прыйшло ў галаву, каб выкінуць у смецце сваю рэпутацыю, якую вельмі доўга выбудоўвала, мне складана. Тым больш што яна заўсёды была ўцягнутая і на сувязі: а сёмай раніцы ці дзясятай вечара магла адказаць на паведамленне.

Таму тэорыю пра тое, што Анжаліка проста ўзяла і з’ехала, Міхаіл лічыць даволі слабай.

— Што мусіла для гэтага здарыцца? Нават калі знайшлі анкалогію, умоўна, усё роўна раскажаш і наймальніку, і калегам, і сябрам, і маме, — упэўнены ён. — Знікнуць вось так можна, толькі калі нехта забараняе выходзіць на сувязь.

У версію, што рэч у грашах, Кірылюк таксама не верыць. І тлумачыць: фінансавых праблем у спікеркі КР не было. Паводле інфармацыі суразмоўцы, жанчына атрымлівала рэгулярныя аліменты на дзяцей ад былога мужа і «не тое каб ёй патрэбныя былі сродкі».

— Скрасці ў Еўропе 100 000 еўра, тым больш так (прычым не факт, што іх наогул скралі, я на 90% упэўнены, што ўсё на рахунках) — вельмі няпроста. Дзеля чаго? Каб потым з еўрапейскім грамадзянствам, якое было ў Анжалікі, сядзець усё жыццё ў Аргенціне ці Зімбабвэ, але з гэтымі грашыма? Ну, яна дакладна не дурніца, каб такое рабіць, — разважае юрыст.

Выснова, якую робіць суразмоўца: хутчэй за ўсё, у знікненні Мельнікавай вінаваты КДБ.

Як лічыць Кірылюк, беларускія ўлады сапраўды могуць быць у гэтым зацікаўленыя.

— У іх ёсць максімальны матыў. Пры ўсім аб’ёме крытыкі ў адрас КР гэта той орган, які на Захадзе ўспрымаюць сур’ёзна, — запэўнівае Міхаіл. — І тое, што яна знікла, на карысць рэжыму Лукашэнкі. Па-першае, можна апаганіць рэпутацыю, абвінаваціўшы ў крадзяжы грошай. Па-другое, выкладваць яе фота нібыта з кабінета ГУБАЗіК, падрываць такім чынам давер людзей адно да аднаго.

У падтрымку версіі, што ў знікненні спікеркі КР замяшаны КДБ, Міхаіл прыводзіць рэакцыю яе былога мужа на ўсё, што адбываецца.

— Нават калі дапусціць, што чалавек ішоў па дарозе, стала кепска — звалілася і памерла, то рэакцыя мужа была б іншай. А не: «Знікла, ну і што». Для мяне такія паводзіны вельмі падобныя да дзеянняў чалавека, у якога ў закладніках былая жонка. Калі б, дапусцім, яна вырашыла пачаць новае жыццё і скінула на яго дваіх дзяцей — ну, адразу б пра гэта расказаў чалавек. І калі б нешта праўда здарылася, таксама інакш паводзіўся б. А так атрымліваецца, што дзеці жылі з ёю, цяпер нейкім чынам апынуліся ў яго, як менавіта — ён не кажа. У мяне цвёрдая ўпэўненасць, што з ім правялі працу кадэбэшнікі.

Здагадак, дзе цяпер знаходзіцца Мельнікава, у суразмоўцы некалькі. Ён лічыць, што Анжаліка можа быць і на тэрыторыі Беларусі, і ў якой-небудзь трэцяй краіне. Але сумневу, што ў яе знікненні вінаваты беларускі КДБ, у Кірылюка няма.

— Магу лёгка ўявіць, умоўна кажучы, як насупраць дзіцячай пляцоўкі спыніўся бус, закінулі туды дзяцей, потым патэлефанавалі: «Твае дзеці і муж выехалі ў Беларусь, ты робіш гэта, тое і тое». У такі шантаж вельмі проста паверыць, — заключае суразмоўца.

Чытайце таксама