Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  3. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  7. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  8. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  9. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  15. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  16. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  17. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
Читать по-русски


Тэлефонныя ашуканцы пакінулі жыхарку Крычава без кватэры, грошай і прапанавалі прадаць яшчэ і нырку. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе МУС.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Realt.by
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Realt.by

Ашуканцы звязаліся з 52-гадовай жанчынай у сакавіку ў адным з мэсэнджараў. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам Беларускай асацыяцыі банкаў, якой насамрэч не існуе. Ён паведаміў, што хтосьці спрабуе аформіць на яе крэдыт, і, каб абараніць сябе ад атак махінатараў і дапамагчы іх злавіць, жанчыне неабходна перавесці свае зберажэнні на бяспечны рахунак. Гэта быў першы транш у скарбонку злачынцаў памерам у 12 тысяч рублёў.

Неўзабаве махляр зноў патэлефанаваў жанчыне і пераканаў у тым, што зламыснікі спрабуюць завалодаць яе кватэрай. Для апярэджання трэба прадаць жыллё, а грошы «для бяспекі» зноў пералічыць на ўказаны рахунак. Прадаўшы кватэру ў тэрміновым парадку па цане, у два разы ніжэйшай за рынкавую, пацярпелая зноў перавяла грошы.

Чарговы званок ад аферыстаў быў у пачатку красавіка. Тыя пераканаліся, што нічога каштоўнага ў жанчыны не засталося, і папрасілі запісаць відэа з удзячнасцю за садзейнічанне ў пайманні злачынцаў. Пазней яны зноў звярнуліся да жанчыны. Запіс іх размовы апублікавала прэс-служба МУС.

— Алё! Так, так, так. А вы кажаце, што ў вас усе органы засталіся?! Давайце прададзім вашую нырку. Яна каштуе дзесьці 40 тысяч даляраў, — сказаў па тэлефоне махляр.

— Ну, яны ўжо вам наўрад ці дапамогуць, — сказала жыхарка Крычава, якая на той моманту зразумела, што гэта ашуканцы.