У Беларусі затрыманы за хабар гендырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.
Паводле звестак АНТ, кіраўніка прадпрыемства затрымалі «на пару з камерсантам». Іншых дэталяў не прыводзіцца, але адзначаецца, што ў справе фігуруюць «канспіратыўныя сустрэчы, жыццё на шырокую нагу і замашкі з 90-х». У анонсе сюжэту тэлеканала былі апублікаваныя кадры аператыўнай здымкі затрымання Жуковіча.
— За што былі затрыманыя? — спытаў аператыўнік.
— За заключэнне дамоваў, — адказаў гендырэктар.
— Чаго?
— На пастаўкі прадукцыі.
Пра затрыманне Жуковіча яшчэ ў лістападзе пісала «Наша Ніва». Як перадавала выданне, крымінальная справа звязаная з хабарам ад дылера прадукцыі завода і адбылася не ў рамках разгорнутай КДБ «малочнай справы».
Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, уключаючы Баранавіцкі мясакамбінат.
Чытайце таксама