Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  11. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  14. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  15. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


У Мінску завялі крымінальную справу на пенсіянера, які ўдарыў жонку нажом. Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

71-гадовы мінчук 2 сакавіка гэтага года вырашыў пакараць жонку за тое, што тая нібыта здраджвала яму цягам іх сямейнага жыцця.

Ён узяў нож і ўдарыў яе ў жывот. Жонка забрала ў яго зброю і выкінула ў лазенку, а сама выбегла на лесвічную клетку. Муж на гэтым не спыніўся і, узброіўшыся тым жа нажом, зноў скіраваўся да жонкі. Жанчына зноў змагла яго абяззброіць і выкінуць нож уніз па лесвіцы, пасля чаго забегла ў кватэру, замкнулася і выклікала хуткую.

На шчасце, нож не прабіў брушной сценкі жанчыны, таму яна атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні — колата-рэзаную рану.

Жонка не хацела прыцягваць яго да крымінальнай адказнасці. За яе гэта зрабіў пракурор: ён палічыў, што пажылая жанчына не можа адстойваць свае інтарэсы, і завёў справу па арт. 153 (Наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання).

Пакаранне за гэтае злачынства прадугледжвае грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года або арышт.