Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  6. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  7. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
Читать по-русски


Мінскае «Дынама» проста цяпер не трапляе ў плэй-оф КХЛ. 3 студзеня каманда абыграла хабараўскі «Амур», але да гэтага было восем паразаў запар. Адставанне ад прахаднога восьмага месца складае ўсяго адно ачко (праўда, у «Северсталі», якая ідзе перад «Дынама», дзве гульні ў запасе), аднак, відавочна, «зубры» правальваюць сезон. За спінай ужо дзве траціны рэгулярнага чэмпіянату, а галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта не звальняюць. Спрабуем знайсці прычыны, чаму ў канадца дагэтуль свята вераць у Беларусі.

Крэйг Вудкрафт. Фота: TUT.BY

Няма годнай замены

— Нашая задача — выхад у плэй-оф, а таксама праход далей па сетцы. Напэўна, такія мэты нават не ставяцца, а мы сумесна з трэнерскім штабам, кіраўніцтвам, назіральнай радай ставім сабе гэтыя задачы, таму што банальны выхад у плэй-оф не будзе для нас дасягненнем. Мы не толькі хочам выйсці ў плэй-оф, але і пашумець там, — гаварыў перад стартам цяперашняга сезона гендырэктар клуба Сяргей Сушко.

Канкурэнцыя ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, дзе выступае «Дынама», нізкая. Пасля пачатку вайны ва Украіне адмовіўся гуляць у лізе фінскі «Ёкерыт». Потым адклікала заяўку з чэмпіянату рыжскае «Дынама». Цяпер на «захадзе» ўсяго 11 клубаў. Але мінскае «Дынама» апярэджвае толькі «Сочы» (абсалютны аўтсайдар КХЛ) і кітайскі «Куньлунь», які базуецца ў Расіі і даўно камплектуецца нітка да ніткі.

Вудкрафт выводзіў «зуброў» у плэй-оф у трох сезонах з чатырох. Але сёння, відавочна, не спраўляецца. «Дынама» ліхаманіць увесь чэмпіянат. Хоць у камандзе па-ранейшаму поўна легіянераў — цэлых 15.

26 кастрычніка трэнерскі штаб каманды папоўніў вядомы ў мінулым гулец зборнай Беларусі Аляксандр Андрыеўскі. Імаверна, ён адзіны, хто мог бы проста цяпер змяніць Вудкрафта. У Андрыеўскага ўжо ёсць досвед «пажарніка», у тым ліку ў «Дынама». Але апошняга значнага выніку ён дамогся ў сезоне-2016/2017, калі вывеў «Адмірал» у плэй-оф. З тых часоў хваліцца не было чым.

Альтэрнатыва — беспрацоўныя расійскія спецыялісты. Або вяртанне Міхаіла Грабоўскага, які працаваў побач з Вудкрафтам два з лішнім гады, але ў лістападзе 2021 года стаў генменеджарам зборных Беларусі.

Нацыянальнасць

Да канадскага трэнера «Дынама» трапляла ў плэй-оф пад кіраўніцтвам чэха Марка Сікоры і славака Любаміра Покавіча. Каманда яшчэ ні разу не пераадолела першую стадыю накаўт-раўнда. Але сам факт паказальны: толькі замежныя спецыялісты выводзілі «зуброў» у другую частку сезона.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў беларускіх клубах амаль не засталося легіянераў з далёкага замежжа. Напрыклад, у мужчынскім баскетбольным «Мінску» сёння два амерыканцы, у жаночай камандзе — прадстаўніца Партугаліі. Гандбольны «Мяшкоў» з Брэста нядаўна падпісаў кантракт з кітайцам.

На такім фоне хакей застаецца «астраўком дабрабыту», імаверна, падтрымліваючы ілюзію, што прыезд у Мінск не нясе ніякай рэпутацыйнай рызыкі. У «Дынама», акрамя трэнера Вудкрафта, цяпер восем гульцоў-паўночнаамерыканцаў.

У верасні мінулага года МЗС Канады заклікала канадскіх хакеістаў пакінуць Расію і Беларусь альбо публічна растлумачыць, чаму яны вырашылі застацца. Ніхто з «Дынама» не з’ехаў, як не пачулі мы і якой-кольвек рэакцыі ад гульцоў або трэнера. Тое, што яны працягваюць выступаць у нашай краіне, — іміджавы плюс для ўладаў Беларусі.

Заробак

Вядома, легіянеры выходзяць на лёд у Мінску не за тры капейкі. У КХЛ не прынята публічна раскрываць заробкі, але замежнікі ў «Дынама» на асаблівым становішчы.

У мінулым сезоне, паводле інфармацыі «Спорт-Экспрэса», чатыры легіянеры «зуброў» трапілі ў топ-150 самых дарагіх хакеістаў КХЛ. З улікам таго, што ў клубе працягваюць рабіць стаўку на вялікую колькасць замежнікаў, якіх у асноўным разводзяць беларускай моладдзю, відавочна, што тэндэнцыя не змянілася. Днямі паведамлялася, што канадскі абаронца Марк Барберыа атрымае за сезон у «Дынама» больш за 400 тысяч даляраў.

Вудкрафту ж за магчымы датэрміновы разрыў кантракта відавочна належыць вялікая няўстойка. Так было ў швейцарскім «Сервеце», дзе Крэйг затрымаўся толькі на год з належных трох, а потым быў звольнены праз кепскія вынікі. Але атрымаў шчодрую кампенсацыю (паводле некаторых звестак, амаль два мільёны даляраў) і мог сабе дазволіць наступны год не працаваць у прынцыпе.

Анатоль Курылец, які ў свой час быў гендырэктарам «Дынама», папракаў канадскага трэнера за сквапнасць:

— Гордзі (Дуаер — экс-галоўны трэнер «Дынама», які змяніў Вудкрафта ў 2017 годзе. — Заўв. рэд.) ні разу за сезон не прыйшоў да мяне ў кабінет і не сказаў: «Анатоль, аплаці мне, калі ласка, падсвечнік. Два рублі. Я сабе ў трэнерскі пакой купіў». А Вудкрафт прыходзіў і прасіў.

Іншая гісторыя тых часоў ад работнікаў «Дынама»: Крэйг папрасіў клубнага супрацоўніка выклікаць сабе таксоўку. Але грошы так і не вярнуў.

Напэўна, добраахвотна адмаўляцца ад заробку, нават калі не спраўляецца, канадзец не будзе.

Сумяшчальніцтва

Адначасова з «Дынама» Вудкрафт узначальвае нацыянальную зборную Беларусі. Яна праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне прапусціць чэмпіянат свету ў 2023 годзе. Але працягвае праводзіць таварыскія матчы.

У снежні 2022-га беларусы здолелі абыграць Казахстан і Расію на Кубку Першага канала (склады каманд былі вельмі далёкія ад аптымальных). Перамогу на гэтым турніры ў Беларусі паспелі ахрысціць «гістарычнай»: ад старшыні Федэрацыі Аляксандра Багдановіча да сенатара Дзмітрыя Баскава, які дыскваліфікаваны Міжнароднай федэрацыяй хакея, але ўпарта працягвае каментаваць хакейныя падзеі.

— Асабліва радуе тое, што мы чарговы раз убачылі зборную, аб’яднаную адной мэтай, адным жаданнем — перамагаць, адной жарсцю — да хакея. І перамогі, здабытыя нашай маладой і амбітнай камандай на міжнародных турнірах у Маскве, толькі пацвярджаюць слушнасць абранай Федэрацыяй стратэгіі, — заявіў Баскаў.

Незразумела, вядома, калі быў папярэдні раз, бо два апошнія афіцыйныя турніры зборная праваліла. Спачатку за Міхаілам Захаравым фінішавала 15-й з 16 на чэмпіянаце свету — 2021 (ад прамога вылету выратавала толькі тое, што праз каранавірус ЧС у ніжэйшых дывізіёнах не праводзіўся), а потым ужо за Вудкрафтам не здолела адабрацца на Алімпіяду ў Пекіне.

Але такія словы сенатара ў любым выпадку мусяць быць прыемнымі канадцу. Развітвацца пасля «гістарычнай» перамогі з адным з «герояў» — рызыкоўна. Хоць гісторыя нашага хакея добра памятае прыклад шкоды сумяшчальніцтва. Глен Хэнлан, які тройчы выводзіў беларусаў у топ-8 на чэмпіянатах свету, у 2009 годзе быў звольнены з «Дынама». Пасля гэтага канадзец сам пакінуў і зборную.

Сімпатыі Лукашэнкі

І тут варта зноў вярнуцца да алімпійскай кваліфікацыі ў канцы лета 2021 года. Беларусы з Вудкрафтам сенсацыйна прайгралі палякам (0:1), а ў вырашальным матчы адбору саступілі славакам (1:2) і праляцелі міма АГ у Пекіне.

Але не менш за сам факт няўдачы беларускія хакеісты запомніліся віншаваннем з днём нараджэння Аляксандра Лукашэнкі ў жанры «пакаяльнага відэа», на якім засвяціўся і Вудкрафт.

А перад гэтым Лукашэнка павесіў канадскаму трэнеру на шыю медаль, выйграны ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў хакея, і прыабняў — гэта было ў красавіку 2021-га.

— Прыемна пазнаёміцца, — толькі і сказаў Вудкрафт, калі Баскаў, які знаходзіўся побач, пераклаў трэнеру, што ў наступным годзе той, са словаў Лукашэнкі, мусіць здабыць такую ж узнагароду.

— Я бываў і працаваў у многіх краінах свету, але нідзе не бачыў, каб прэзідэнт краіны так быў уцягнуты ў спорт высокіх дасягненняў. Ён сам гуляе, абмяркоўвае ўсе падзеі, жыве спортам. Так што беларускім гульцам пашанцавала, што іх прэзідэнт таксама захоплены хакеем. Лукашэнка па-сапраўднаму хоча зрабіць беларускі хакей найлепшым, — казаў Вудкрафт у інтэрв'ю TUT.BY у кастрычніку 2016-га, калі толькі пачынаў працу ў Беларусі.

Наконт падзеяў у Беларусі пасля жніўня-2020 і вайны ва Украіне канадзец ні разу не выказваўся.