Апублікаваны першы трэйлер беларускай оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», прэм’ера якой пройдзе 14 верасня ў лонданскім тэатры Barbican. Гэта пакуль што самы маштабны праэкт Free Belarus Theatre.
«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых адважных тэатральных кампаній свету па матывах знакамітага рамана. У ім выступаюць вядомыя акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — напісана ў анатацыі.
Гэты спэктакль, пастаўлены сузаснавальнікамі Беларускага Свабоднага тэатру, Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой, аб’ядноўвае актораў, опэрных спевакоў і музыкаў з Украіны і Беларусі, многія з якіх палітычныя ўцекачы ад вайны ці дыктатуры.
У гэтай сусветнай прэм’еры — музыка кампазітаркі Вольгі Падгайскай пад кіраўніцтвам Віталя Аляксеёнка, у галоўных ролях — беларускі барытон Ілля Сільчукоў і ўкраінскае сапрана Тамара Калінкіна. Лібрэта паводле рамана Уладзіміра Караткевіча напісаў паэт Андрэй Хадановіч.
«Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб распавесці гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасць для сучаснай Еўропы", — адзначылі ў тэатры Barbican.
Спектакль будзе ісці на беларускай мове з англійскімі субцітрамі. Адзін з паказаў наведае кароль Велікабрытаніі Карл III.
Нагадаем, аўтарка оперы Вольга Падгайская рапавядала нам у інтэрв'ю пра нараджэнне твора. Па яе словах, на гэта сышло паўгода. «У ёй дзве галоўныя тэмы: любові і страху, якія ідуць праз увесь твор як лейтматыў. Тэмы страху вельмі шмат, але любоў усё ж перамагае», — казала кампазітарка.