Дзявяты фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пачаўся і прадоўжыцца да 26 лістапада. Усе фільмы анлайн-праграмы будуць даступныя згодна з раскладам з 00.00 да 23.59 па мінскім часе. Паглядзець стужкі «Паўночнага ззяння» афлайн сёлета можна ў Таліне і Вільнюсе.
Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.
Праграма «Паўночнага ззяння — 2023» складаецца з 42 фільмаў. У гледачоў фэста ёсць магчымасць паглядзець 14 фільмаў беларускай праграмы, 17 — міжнароднай (з краін Скандынавіі і Балтыі), 3 працы ўкраінскіх аўтараў і 8 стужак з праграмы кароткага метра. Мы падрыхтавалі для вас адмысловую падборку фільмаў «пад настрой», каб вы не згубіліся ва ўсёй гэтай разнастайнасці кінематаграфіі і сапраўды ведалі, які фільм жадаеце паглядзець.
Каб не прапусціць годнае сусветнае і нацыянальнае кіно, падпісвайцеся на адмысловы каляндар, які будзе вам штодня нагадваць, што можна глядзець з праграмы «Паўночнага ззяння».
У гэтым годзе слоган «Паўночнага ззяння» — «УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ». Прымеркавана да гэтага кінафэст прапануе сваім гледачам падлічыць, як далёка мы ўсе ад месца, што называем домам. Усё, што патрабуецца, — увесці колькасць кіламетраў ад вашага горада нараджэння да горада актуальнага пражывання. У канцы кінафестываля мы ўсе даведаемся, якая ж яна — наша адлегласць.
Фільм, які ўразіць, — «Ястраб памерам з каня»

Дакументальная фантасмагорыя пра спробу арніталагіні Лідзіі ўзнавіць магічную рэальнасць серыяла «Твін Пікс», пабудаваўшы вігвам і стварыўшы ляльку Лоры Палмер у натуральную велічыню.
18 лістапада — анлайн
24 лістапада, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija
Фільм, каб панастальгаваць, — «Сонечны час»

Павольны і паэтычны партрэт пастаральнай Эстоніі, які тонка фіксуе натуральную плынь сельскага жыцця. Фільм, у якім няшмат слоў, але шмат таго, што дазволіць сам-насам пагрузіцца ва ўспаміны і настальгію.
18 лістапада — анлайн
Фільм аб важным — «Мы не згаснем»

Наймацнейшы дакументальны фільм пра ўкраінскіх тынэйджараў, якія жывуць на прыфрантавой тэрыторыі. Аднак, як адзначае рэжысёрка Аліса Каваленка ў адным з інтэрв'ю, «гэта гісторыя не пра тое, як сумна і дэпрэсіўна жыць на Данбасе, у прыфрантавой зоне, падлеткам, а пра сілу мары».
18 лістапада — анлайн
Фільм, які будзе крыўдна прапусціць, — «Апалонія, Апалонія»

Дакументальны фільм, які здымаўся на працягу 13 гадоў і ў выніку стаў сенсацыяй мінулага года. Гэта шчырая і захапляльная хроніка барацьбы маладой мастачкі беларуска-польскага паходжання Апалоніі за сваё месца ў сусвеце мастацтва.
20 лістапада — анлайн
Фільм, каб пасмуткаваць, — «Апошняя вясна»

Экзістэнцыйная экафемінісцкая фантазія, знятая 26-гадовай рэжысёркай на падставе дзённікаў сваёй сястры. Выдатны варыянт, калі шукаеце законны спосаб пагрузіцца ў сум і меланхолію, назіраючы за эстэтычнымі кадрамі.
21 лістапада — анлайн
Фільм, каб памедытаваць, — «Ёёгі»

Чароўны фільм аднаго месца, японскага парку ў Токіа. Рэжысёр з дапамогай статычнай камеры здымае будні гараджан, а іх гісторыі змяняюць адна адну ў вас перад вачыма, быццам вы самі седзіце на лавачцы і за ўсім гэтым назіраеце. Што можа быць больш медытатыўна?
22 лістапада — анлайн
Фільм, калі зусім мала часу, а паглядзець нешта вартае хочацца, — «Ласось»

Рэстаранны трылер у духу серыяла «Мядзведзь» — пра маладога кухара, якому выпадае шанец праявіць сябе ў адным з найлепшых мішленаўскіх рэстаранаў Скандынавіі. Але на яго шляху ўстае кавалак ласося… Кошт прагляду — вашы 23 хвіліны.
23 лістапада — анлайн
Фільм, каб пасмяяцца, — «Бэнд»

Ісландскі дакуфікшан пра музычны авангардны электрапанк-гурт з трох дзяўчын, якія спрабуюць сумясціць перформанс, арт і музыку. Стаміўшыся выступаць за келіх піва, гераіні даюць сабе роўна адзін год на ператварэнне ў поп-зорак — інакш яны назаўжды спыняюць займацца музыкай. Атрымліваецца камедыйная гісторыя шляху, вядома, са сваімі ўздымамі і падзеннямі.
24 лістапада — анлайн
Фільм, каб падумаць пасля, — «Сястрынства лазні па-чорнаму»

Імерсіўны фільм-маніфест, які праслаўляе жаночую салідарнасць і культуру саўны ў Паўночнай Еўропе. Стужка атрымала прэмію за рэжысуру на Sundance-2023 і падаецца на «Оскар» ад Эстоніі.
25 лістапада — анлайн
Глядзіце бясплатна ў анлайне скандынаўскае, балтыйскае, украінскае і беларускае кіно на «Паўночным ззянні — 2023». Калі вам падабаецца дзейнасць «Паўночнага ззяння», падтрымайце кінафэст данатам.
Арганізатар: кінакампанія Volia Films.
Генеральныя партнёры: Амбасада Нарвегіі ў Літве, LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency, Дацкі інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Creative Europe MEDIA DESK, ESTDEV.
Пры падтрымцы: PÖFF — Tallinn Black Nights Film Festival, Дацкі інстытут Кіно, Эстонскі Інстытут Кіно, Ісландскі Цэнтр Кіно, Нацыянальны Кінацэнтр Латвіі, Літоўскі Цэнтр Кіно, Фінскі Фонд Кіно, Нарвежскі Інстытут Кіно, тэлеканал «Настоящее время», Шведскі Інстытут Кіно, Skalvija, Docudays UA, HER Docs, Беларуская незалежная кінаакадэмія, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, CreateCulture Group, EU NEIGHBOURS.
Генеральны інфармацыйны партнёр: «Люстэрка».
Інфармацыйныя партнёры: 34mag.net, KYKY, cineuropa.org, citydog.io, «Будзьма беларусамі», «Наша Ніва».