Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  3. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  4. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  7. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  8. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  9. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  13. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  14. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  15. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
Читать по-русски


Беларус нядаўна вяртаўся на радзіму з Еўропы, з сабой ён вёз іспанскі хамон. Аднак пакаштаваць мяса яму не ўдалося — на беларускім пункце пропуску прадукт да ўвозу ў краіну забаранілі, тавар выкінулі. Пра гэтую непрыемнасць мужчына расказаў у TikTok. Каментатары пачалі спрачацца пра тое, ці можна ўвозіць да нас гэты далікатэс, маўляў, у кагосьці гэта атрымлівалася, таксама людзі дзяліліся сваім досведам правозу ежы і напояў. Каб растлумачыць сітуацыю, журналіст «Люстэрка» як фізасоба спытаў у ветэрынарным падраздзяленні, якое працуе на мяжы, ці можна ўсё ж прывозіць з-за мяжы хамон і ў цэлым прадукцыю жывёльнага паходжання.

Испанский хамон Serrano. Снимок носит иллюстративный характер. Фото: jamon.com
Іспанскі хамон Serrano. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: jamon.com

Наш суайчыннік Алег расказаў у TikTok, што нядаўна ён вёз праз польска-беларускую мяжу іспанскі хамон. Мяркуючы з відэа, гаворка ішла пра цэлую нагу, упакаваную ў празрысты цэлафан. Кошт прадукту — 250 даляраў (790 рублёў па курсе Нацбанка Беларусі на 12 студзеня).

«Прымусілі на мяжы выкінуць ножку хамона, нельга ўвозіць у Рэспубліку Беларусь. Нясу хамон на памыйніцу. Вось так, хлопцы, не вазіце ніколі хамон», — паведаміў мужчына на відэа.

У каментарах аўтар відэа напісаў, што супрацоўнікі мытні «нават слухаць не захацелі, што ён — іспанскі і з дакументамі».

@oleg_nikityuk Даже слушать не захотели что он испанский и с документами😨😰#хамон#рекомендации#жизньболь ♬ оригинальный звук — OLEG_NIKITYUK

За суткі ролік набраў амаль 500 тысяч праглядаў і каля 1000 каментароў. Некаторыя карыстальнікі паведамлялі, што раней неаднаразова правозілі хамон праз мяжу і праблем у іх не ўзнікала. Частка каментатараў адзначыла, што для таго, каб у мытні не было прэтэнзій да далікатэсу, ён мусіць быць цэлым, вагой менш за 5 кг, а таксама запакаваны. Як паведамлялі карыстальнікі TikTok, таксама мусіць быць дакумент, які пацвярджае куплю і краіну паходжання прадукту. Іншыя пісалі, што ні хамон, ні нейкі іншы мясны прадукт у Беларусь увозіць нельга.

У цэлым каментатары спачувалі аўтару відэа, дзяліліся аналагічнымі гісторыямі са свайго досведу, жартавалі, што хамон з’ядуць мытнікі, і давалі парады, што трэба было зрабіць з хамонам. Вось некалькі каментароў.

«Я б застаўся на нейтралцы, пакуль не зжор бы».

«Трэба, перад тым як выкінуць, распакаваць і патаптацца».

«Тут 2 варыянты. Першы — яны выратавалі вас ад атручання, другі — хтосьці з’еў ваш хамон на Новы год».

«Ёсць беларускі хамон. Не трэба табе іспанскі».

«Увозіць можна. Проста некаторыя змены робяць усё на шкоду людзям, карыстаючыся тым, што мала хто чытае законы. А калі пачнеш даказваць ім, то будзеш вельмі доўга праходзіць мяжу».

«Аддаў бы людзям, якія ў зваротным кірунку едуць. Мае так заўсёды рабілі».

«Добра, што хоць далі магчымасць выкінуць. На іншых межах штраф, вяртанне і страта часу».

«Гадоў 6 таму на Катлоўцы архідэю сказалі выкінуць. Каб яна нікому не дасталася, усю яе разарваў тады і выкінуў».

«Мы з мужам везлі дарагі каньяк, некалькі бутэлек. Сказалі, што перабор. Муж адкаркаваў усе бутэлькі і выліў».

«Мы неяк на мытні спіртное добрае білі адно аб адно, бутэлек 20. Разбівалі і плакалі».

«Прыкол, калі я вёз лішні літр піва, то мяне спачатку штрафанулі, потым прымусілі яго размытніць! Разам — 70 еўра. Выкінуць не дазволілі».

«Рэч не ў Іспаніі, а ў Польшчы — вывозіць адтуль хамон і іншае мяса нельга»

На пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю акрамя памежнікаў і мытнікаў працуюць яшчэ і ветэрынарныя дактары. «Люстэрка» як фізасоба патэлефанавала ў Брэсцкі памежны кантрольны ветэрынарны пункт (ПКВП), каб даведацца, ці можна ўвозіць у Беларусь хамон і іншую прадукцыю жывёльнага паходжання, чаму кагосьці з іспанскім далікатэсам прапускаюць, а іншых — не.

Калі каротка, то хамон і іншыя мясныя вырабы ўвозіць у Беларусь праз наземную мяжу з Польшчай і Літвой нельга. І вось чаму.

— Гэта вырашана на заканадаўчым узроўні. Ёсць раздзел 10 у рашэнні камісіі Мытнага саюза N 317 (гаворка ідзе пра дакумент, які называецца «Пра прымяненне ветэрынарна-санітарных мер у ЕАЭС». — Заўв. рэд.). Там ёсць тлумачэнне, што людзям можна ўвозіць з сумежных дзяржаваў у ручной паклажы, — растлумачыў супрацоўнік ветпункта.

Што гаворыцца ў пункце 10.1 рашэння камісіі МС N 317

Можна ўвозіць прадукцыю жывёльнага паходжання ў заводскай упакоўцы, вагой да 5 кг на аднаго чалавека. Але тут ёсць важны момант: трэба, каб краіна, дзе выраблены прадукт, а таксама краіна, з якой ён вывозіцца, былі чыстымі ў эпізаатычным аспекце.

Гэтае патрабаванне прынялі для таго, каб абараніць тэрыторыю МС ад заносу ўзбуджальнікаў заразных хвароб жывёл, у тым ліку агульных для чалавека і жывёл.

— Хамон выраблены ў Іспаніі — краіне, чыстай па эпізаатычнай сітуацыі. Але ў нашым выпадку праблема — гэта краіна вывазу, то-бок Польшча, яна праблемная па афрыканскай чуме свіней. Таму вывозіць адтуль хамон і іншае мяса нельга. Адзіны варыянт — ляцець з Іспаніі самалётам у Мінск (праўда, авіязносін з Еўропай цяпер няма. — Заўв. рэд.).

Супрацоўнік ветслужбы дадаў, што яны працуюць з таварамі, якія перавозяцца «па прад’яўленні мытных органаў».

— Калі мытнік выявіў нейкі забаронены груз, то мы яго правяраем. З Польшчы наогул нічога мяснога нельга ўвозіць, нават кансервы. Я людзям на мяжы тлумачу гэта, паказваю дакумент. Хтосьці разумее, а хтосьці пачынае спрачацца, расказваюць выпадкі з нейкіх іншых крыніц, згадваюць досвед іншых людзей. Але я ж не ведаю, як вёз іншы чалавек, хаваў ён груз ці не.

Мужчына адзначыў, што малочную прадукцыю да 5 кг у заводскай упакоўцы ўвозіць можна, пры гэтым чэкі на тавар паказваць не трэба.

Чытайце таксама