Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  2. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  3. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  4. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  5. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  6. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  7. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  8. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  14. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
Читать по-русски


З сярэдзіны мінулага месяца тэмпература ў некаторых частках Антарктыды паднялася да 28 °C вышэй за норму. Гэта прымусіла спецыялістаў задумацца, што яно можа значыць для кантынента, размешчанага на самым поўдні зямлі, і якія мець наступствы для мільёнаў людзей па ўсім свеце, расказвае RTVI.US.

Круизный корабль в Антарктиде. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Круізны карабель у Антарктыдзе. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Паводле апошніх звестак, ва ўсходняй Антарктыдзе, адным з двух асноўных рэгіёнаў халоднага кантынента, фіксуюцца самыя прыкметныя кліматычныя метамарфозы. Звычайна тэмпература там складае ад -50°C да -60°C, аднак цяпер яна наблізілася да -25−30°C.

Паводле метэаролага-даследчыка Дэвіда Мікалайчыка, у наступныя зімы такія хвалі цяпла, імаверна, паўторацца. Гэта можа прывесці да таго, што Антарктыда стане менш абароненай ад летніх тэмператур і больш уразлівай да раставання ледзянога покрыва, піша CNN.

Дарэчы, на гэтым кантыненце сканцэнтраваны фактычна ўвесь запас лёду на зямлі. Калі б ён цалкам растаў, то сярэдні ўзровень сусветнага акіяна падняўся б на 45 м. Чым гэта гіпатэтычна абернецца для чалавецтва, тлумачыць не трэба.

Мікалайчык дадаў, што ўзмацненне раставання льдоў у Антарктыдзе можа патэнцыйна можа змяніць Атлантычную мерыдыянальную перакульвальную цыркуляцыю (АМПЦ).

Раней RTVI.US расказваў, што АМПЦ — гэта найважнейшая сістэма плыняў у Атлантычным акіяне, якая ўплывае на глабальны клімат. Некаторыя навукоўцы лічаць, што яна можа разбурыцца ўжо ў канцы наступнага дзесяцігоддзя. У выпадку развіцця такога сцэнара гэта будзе мець катастрафічныя наступствы для большай часткі свету.

«Я ўпэўнены, што з часам [уздзеянняў] будзе больш, бо мы лепш разумеем [гэтую хвалю спёкі], але на гэты момант тое, што мы бачым, проста бянтэжыць», — заявіў намеснік навуковага кіраўніка групы Брытанскай антарктычнай службы па атмасферы, лёдзе і клімату Томас Брэйсгердл.

Ён адзначыў, што цяпер спецыялісты чакаюць больш высокіх тэмператур на кантыненце ва ўмовах зменлівага клімату.

Хваля рэкорднай спёкі, якая абрынулася на Антарктыду гэтым летам, стала ўжо другой за апошнія два гады. У сакавіку 2022-га тэмпература ў некаторых месцах падымалася да 39 °C вышэй за норму, а гэта самы рэзкі перапад з усіх, што калі-кольвек фіксавалі ў гэтай частцы свету. Адно з леташніх даследаванняў паказвае, што ва ўсім вінаватае змяненне клімату.

І хоць цяпер тэмпературы на кантыненце не пабілі ранейшага рэкорду, яны былі значна больш маштабнымі і працяглымі, канстатаваў гляцыёлаг з Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры Тэд Скамбас.

Брэйсгердл, дарэчы, сказаў, што доўгачасовая спёка на кантыненце можа тлумачыцца разбурэннем паўднёвага палярнага віхру (гэтыя магутныя парывы ветру, якія цыркулююць у атмасферы, затрымліваюць халоднае паветра). Калі адбываецца такі працэс, халодныя патокі паветра, затрыманыя над Антарктыдай, вызваляюцца і скіроўваюцца на поўнач. Паветра, што знаходзіцца ў верхніх пластах атмасферы, скіроўваецца ўніз, па дарозе ладна награваючыся.

Разбурэнне палярнага віхру пачалося ў другой палове мінулага месяца. Спецыялісты лічаць, што працэс працягнецца, магчыма, дасягнуўшы максімуму інтэнсіўнасці прыкладна праз тыдзень. З гэтага вынікае лагічная выснова, што павышаная тэмпература на паверхні Антарктыды захаваецца.

Мікалайчык звярнуў увагу, што ўсходняя Антарктыда звычайна абароненая ад такіх перападаў тэмператур. Але гэтага не адбывалася ні ў 2022 годзе, ні ў гэтым.

Паводле ранейшага даследавання, Паўднёвы полюс прагрэўся больш чым у тры разы ў параўнанні з сярэднесусветным паказчыкам з 1989-га да 2018 года. Пры гэтым Антарктыда страціла на 280% больш ледзяной масы ў 2000-х і 2010-х гадах, чым у 1980-х і 1990-х.

Чытайце таксама