Памёр савецкі і расійскі актор Раман Мадзянаў. Яму было 62 гады, паведаміў 25 верасня тэлеграм-канал Shot.
Паводле звестак выдання, прычынай смерці артыста стала анкалагічнае захворванне. Увесну яму дыягнаставалі злаякасны наватвор верхняй долі бронхаў і лёгкага. Таксама падчас абследавання дактары знайшлі кісты, якія ўтварыліся ў нырках, селязёнцы і печані. Ён праходзіў супрацьпухліннае лячэнне.
За сваю кар’еру Раман Мадзянаў сыграў больш чым у 200 фільмах. Шырокай публіцы ён вядомы дзякуючы ролям у кінастужцы «Левіяфан», серыялах «Хатні арышт» і «Салдаты».
У 2022 годзе актор падтрымаў поўнамаштабную расійскую агрэсію супраць Украіны. Ён таксама паведаміў, што адпраўляе гуманітарную дапамогу на Данбас, і асудзіў артыстаў, якія пакінулі Расію праз вайну з Украінай.