Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  6. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  12. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  13. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  14. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  15. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


/

Сенатар Дзмітрый Баскаў не ўвайшоў у склад новага выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе афіцыйны сайт НАК.

Фото: hockey.by
Дзмітрый Баскаў. Фота: hockey.by

Акрамя перавыбараў Віктара Лукашэнкі, якія прайшлі 15 студзеня на справаздачна-выбарнай генеральнай асамблеі НАК, быў сфармаваны і новы склад выканкама арганізацыі. Восем чалавек, уключаючы Лукашэнку і яго намесніка Дзмітрыя Даўгалёнка, захавалі свае пасады. А вось сенатар Дзмітрый Баскаў, дырэктар стадыёна «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім і дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін не сталі часткай новай каманды. Іх змянілі старшыня Беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч, старшыня федэрацыі вялікага тэніса Сяргей Рутэнка і кіраўнік федэрацыі барацьбы Алім Селімаў.

Адзначым, што выбару Баскава ў склад выканкама НАК у 2021-м, як і прызначэння Віктара Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта, не прызнаў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Нагадаем, у верасні 2021 года на той момант старшыня федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў быў дыскваліфікаваны Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) на пяць гадоў — то-бок адхілены ад удзелу ва ўсіх міжнародных і нацыянальных мерапрыемствах. У IIHF прыйшлі да ввсновы, што функцыянер быў датычны да пагроз і дыскрымінацыі беларускіх спартоўцаў па іх палітычных поглядах і злоўжыў сваім становішчам з мэтай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Міжнародная федэрацыя таксама адзначыла, што доказы, прадстаўленыя Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці, даюць падставы лічыць, што Баскаў мог прысутнічаць на «Плошчы перамен» 11 лістапада 2020 года. У той вечар група невядомых напала там на мінчука Рамана Бандарэнку, які 12 лістапада памёр у бальніцы. Баскаў амаль адразу падаў у адстаўку. Аднак бан ад IIHF не перашкаджае цяперашняму сенатару актыўнічаць на хакейных мерапрыемствах.

Чытайце таксама