Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Што азначаюць недарэчна супярэчлівыя паведамленні аб контртэрарыстычнай аперацыі ў Беларусі? Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю «Известиям» паведаміў, што ў краіне ўведзены рэжым такой аперацыі. Пазней міністр, абвінаваціўшы СМІ ў раскрутцы канспіралагічных тэорый, патлумачыў, што гаворка ідзе пра «мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару». Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД паведаміў, што ў краіне ўведзены рэжым «павышанай тэрарыстычнай пагрозы». Нарэшце, КДБ зазначыў, што контртэрарыстычная аперацыя ў Беларусі не праводзіцца. Гэты разнабой у заявах выклікае некаторыя сумневы ў тым, што калі б зʼявілася рэальная тэрарыстычная пагроза, беларуская дзяржаўная сістэма з ёй справілася б. Гэта калонка Юрыя Дракахруста.

Юрый Дракахруст

Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода».

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Тутака ж, так уяўляецца, у наяўнасці пагроза абсурдызацыі і самазапалохвання.

Спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, расце ў Беларусі імкліва. Але чым хутчэй ён расце, тым больш у ім людзей, якія не маюць ніякага дачынення да тэрарызму нават тэарэтычна. Апошняе папаўненне — журналісткі Вольга Лойка і Алена Талкачова. Ну калі журналістыка — гэта тэрарызм, тады пагроза, вядома, у наяўнасці, знішчыць журналістыку дашчэнту пакуль не атрымліваецца.

Цікавы нядаўні расповед начальніка памежнага камітэту Анатоля Лапо. Паводле яго слоў украінцы падрываюць на сваёй тэрыторыі памежныя масты і мінуюць падыходы да мяжы. Аднак пры гэтым іншыя афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што Украіна плануе напад на Беларусь. Ну вядома, гэта ж так зручна нападаць — праз разбураныя масты і мінныя палі.

Старшыня КДБ Іван Тэртэль на днях распавёў аб планах Захаду нанесці па Беларусі нават ядзерны ўдар. Гэта паведамленне кіраўніка спецслужбы надзвычай паказальнае ў сэнсе праяснення таго, як і на падставе чаго беларуская ўлада прымае рашэнні.

Сапраўды, у 2016 годзе ў ЗША пры экспертным абмеркаванні сцэнарыяў ядзернай вайны разглядаўся такі варыянт: Расія наносіць ядзерны ўдар, а ў адказ ЗША наносяць удар не па РФ, а па яе саюзніку — Беларусі. Удар у адказ па Расіі можа выклікаць татальную ядзерную вайну. А па Беларусі — можа і не выклікаць, можа стрымаць Расію ад эскалацыі.

Але ў генерала Тэртэля экспертнае абмеркаванне варыянтаў развіцця падзей ператвараецца ў безумоўны аператыўны план кіраўніцтва заходніх краін.

І вось так ва ўсім.

Фото: president.gov.by
Лукашэнка і Тэртэль (на пярэднім плане) на нарадзе. Фото: president.gov.by

Украінцы абураныя тым, што з беларускай тэрыторыі Расія працягвае абстрэльваць Украіну ракетамі. Некаторыя ўкраінскія эксперты ў сэрцах выказваюць думку, што нядрэнна было б урэзаць у адказ па размяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі. І гэтыя развагі падаюцца як аператыўныя планы кіраўніцтва Украіны.

Байцы палка Каліноўскага заяўляюць, што пасля перамогі Украіны над Расіяй яны пойдуць вызваляць Беларусь. Але ў свядомасці беларускай улады гэтыя памкненні воінаў палка ператвараюцца зноў жа ў канкрэтны план ісці на Мінск вось заўтра, зараз.

Дык полк жа ваюе ў складзе УСУ, ваюе з Расіяй, не да Беларусі ім зараз у любым выпадку.

«Ну, а раптам, ну, а вось размовы ж ідуць» — і гэта робіцца асновай для прыняцця палітычных рашэнняў у Беларусі.

Ці разумеюць людзі, якія прымаюць і рыхтуюць рашэнні ў Беларусі, абсурднасць, неадэкватнасць падстаў, на якіх яны гэтыя рашэнні прымаюць?

У значнай ступені і не. У іх свядомасці і праўда журналіст = тэрарыст, Украіна рыхтуецца напасці на Беларусь («я вам пакажу адкуль планаваўся напад»), а полк Каліноўскага абувае боты ўварвання.

Але збольшага гэты парад хімер — гэтая палітыка-псіхалагічная рэакцыя на паглыбленне ўласнай бездапаможнасці. Калі нарастае рэальная пагроза Беларусі з усходу — пагроза яшчэ глыбей уцягнуць яе ў вайну, а магчыма і пазбавіць незалежнасці — толькі і застаецца, што шукаць і знаходзіць пагрозы дзе заўгодна, толькі не там.

Цікавы пасаж з інтэрвʼю Макея «Известиям»: «З боку асобных замежных дзяржаў плануюцца правакацыі, звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі». І гаворыцца гэта ў інтэрвʼю расійскаму афіцыёзнаму выданню. А што літаральна некалькі дзён таму Расія «захапіла асобныя ўчасткі тэрыторыі» суседняй Украіны беларускі міністр не заўважыў?

Ды не, заўважыў, вядома. У ААН Беларусь была адной з нямногіх краін свету, якія прагаласавалі супраць асуджэння расійскай анэксіі. Афіцыйна прызнаваць анэксію, дарэчы, страшна не хочацца. Вось і застаецца расказваць байкі аб тым, што і ад Беларусі хочуць адарваць кавалак тэрыторыі. Глядзіш, большага, чым галасаванне ў ААН, і не запатрабуюць.

Але можа і не. Бо абвешчана ўжо, што ў рамках разгортвання рэгіянальнай групоўкі саюзнай дзяржавы ў Беларусь прыбудуць тысячы расійскіх салдат. Дык у пачатку года ўжо прыязджалі. На вучэнні. Той жа міністр Макей тады запэўніваў, што як прыехалі, так па завяршэнні вучэнняў і зʼедуць.

Так і зараз могуць прыехаць з тымі ж мэтамі — для новага нападу на Украіну. Самастойнага або сумеснага з беларускім войскам. І Лукашэнку і тым больш астатніх беларусаў не спытаюць.

Нядаўна ён прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі», але не назваў асноўную форму гэтага ўдзелу — што Беларусь давала і дае сваю тэрыторыю для нападаў на Украіну.

Мяркуючы па ўсім, такі ўдзел яго моцна не цешыць. А перспектыва яшчэ больш глыбокага ўцягвання ў вайну, ператварэнне Беларусі ў яшчэ адну вайсковую акругу РФ, не радуе яшчэ больш. А каб гэтаму перашкодзіць, зрабіць, мяркуючы па ўсім, можна няшмат.

Толькі і застаецца, што хаваць сваю бездапаможнасць за контртэрарыстычнай аперацыяй супраць хімерычнай украінскай і польскай «агрэсіі».

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.