Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Сусветны банк унёс Беларусь у спіс краін, якія не абслугоўваюць свае даўгі перад ім. Ці азначае гэта чарговы дэфолт для нашай краіны і якімі будуць наступствы? Спыталі пра гэта ў акадэмічнага дырэктара BEROC (Кіеў) і запрошанага прафесара ўніверсітэта Карласа III у Мадрыдзе Кацярыны Барнуковай.

Што гэта за крэдыты, па якіх Мінск завінаваціўся Сусветнаму банку

Сусветны банк надаў крэдытам Беларусі ў Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця (ён уваходзіць у групу Сусветнага банка) статус неабслугоўваных праз пратэрміноўкі ў выплатах больш чым на шэсць месяцаў.

На 14 кастрычніка Мінск пратэрмінаваў выплаты на суму 68,43 млн даляраў. А агульны доўг нашай краіны перад МБРР складае 967 млн даляраў.

Звычайна МБРР выдае крэдыты на інфраструктурныя і інвестыцыйныя праекты, а таксама на праграмы па развіцці і рэфармаванні важных для грамадства галін. Напрыклад, у 2019 годзе структура выдала нашай краіне крэдыт на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі, а таксама на павышэнне эфектыўнасці і якасці працы ЖКГ. А ў 2020-м вылучыў сродкі на рэканструкцыю аўтадарогі М6.

Атрымліваецца, Мінск адмовіўся плаціць па даўгах?

Уключэнне ў спіс краін, якія не абслугоўваюць даўгі перад Сусветным банкам, азначае, што структура вось ужо паўгода не атрымлівае ад Беларусі выплат па даўгах на агавораных падчас іх выдачы ўмовах. То-бок Мінск не выплаціў свае даўгі ў той валюце, якая была прапісаная ў крэдытных дамовах. Звычайна гэта даляры.

— Наколькі я разумею, мы прапанавалі праводзіць выплаты ў беларускіх рублях замест той валюты, якая прапісаная ў дамовах. Адпаведна, нас змясцілі ў спіс дрэнных даўжнікоў, — адзначае эканаміст Кацярына Барнукова і дадае: паколькі Сусветны банк — гэта практычна гуманітарная арганізацыя, вельмі мала хто не аддае яму даўгі.

Значыць, у нас яшчэ адзін дэфолт?

Не зусім. Па-першае, сам Сусветны банк пра дэфолт не гаворыць. Па-другое, пазыкі перад гэтай структурай адрозніваюцца ад крэдытаў перад камерцыйнымі банкамі або трымальнікамі аблігацый беларускага ўрада.

— Пакуль Сусветны банк не назваў гэта дэфолтам (мабыць, мы да гэтага яшчэ ідзём). Але трэба разумець, што крэдыты СБ не рынкавыя. Значыць, дэфолт, нават калі і адбудзецца па яго крэдытах, не будзе такім жа рынкавым сігналам, як нявыплаты, напрыклад, па еўрааблігацыях. Так што палохацца слова «дэфолт» у дадзеным выпадку, напэўна, не варта. Бо тое, што нам дыягнаставалі дэфолт па еўрааблігацыях, нашмат сур’ёзнейшае для рынкавага інвестара, — тлумачыць Кацярына Барнукова.

Нагадаем, раней Мінск разлічыўся ў беларускіх рублях па еўрааблігацыях, а не ў валюце, як было прадугледжана дамовамі. Эксперты гаварылі, што невыкананне абавязанняў азначае дэфолт па каштоўных паперах.

Хіба СБ не ідзе насустрач даўжнікам у складаных сітуацыях?

Так, ідзе. Сусветны банк, у адрозненне ад камерцыйных структур, якія працуюць на рынкавых умовах, якраз гатовы фінансава падтрымліваць краіны, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі. Ён дае крэдыты і вылучае падтрымку нават ва ўмовах, калі ў краіны кепскія крэдытныя рэйтынгі. Менавіта так ён не раз падтрымліваў Беларусь, адзначае эканаміст.

— Сусветны банк ставіць сваёй мэтай развіццё краін і барацьбу з сусветнай беднасцю. Таму, вядома, калі ў краіны ўзнікаюць нейкія эканамічныя праблемы, ён не толькі рэструктурызуе пазыку і дазваляе яе выплачваць больш прымальнымі тэмпамі, але ў момант праблем гатовы выдаць крэдыты, аказаць дапамогу, у тым ліку тэхнічную. Так было і з Беларуссю да пэўнага моманту.

Чаму СБ перастаў так сябе паводзіць у дачыненні да Беларусі?

Гэта звязана ў першую чаргу з саўдзелам беларускіх уладаў у ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, лічыць эксперт.

— Сусветны банк працягваў працаваць з Беларуссю нават пасля 2020 года, таму што яго праца была сканцэнтраваная на гуманітарных кірунках, такіх як ахова здароўя, адукацыя. Таму нягледзячы на палітычны крызіс (які СБ не ігнараваў — ён адкрыта казаў пра яго, як і пра неабходнасць яго вырашэння), ён працягваў працаваць у Беларусі. Рабіў гэта якраз таму, што ставіў якасць жыцця людзей вышэй за палітычныя моманты. Але калі 24 лютага гэтага года высветлілася, што Беларусь непасрэдна ўцягнутая ў агрэсію супраць іншай краіны, ён спыніў усе праекты, узаемаадносіны і вывеў свой офіс з Беларусі, — каментуе эксперт BEROC.

«Пасля расійскага ўварвання ва Украіну і ваенных дзеянняў супраць народа Украіны Сусветны банк неадкладна спыняе ўсе свае праграмы ў Расіі і Беларусі», — заявілі ў структуры ў пачатку сакавіка гэтага года.

— Паўтаруся, такія арганізацыі, як СБ, працуюць у многіх краінах, таму што іх асноўная мэта — не супрацоўнічаць з урадам, а дапамагаць насельніцтву. Але калі краіна з’яўляецца саўдзельніцай ваеннай агрэсіі, сітуацыя карэння мяняецца, — адзначае Кацярына Барнукова.

Ці значыць гэта, што Беларусь больш не будзе атрымліваць крэдыты ад гэтай структуры

Гэта будзе залежаць ад сітуацыі ў нашай краіне, адзначае эканаміст. У выпадку палітычных зменаў доўгатэрміновых наступстваў, да прыкладу, адмовы даваць фінансаваннне на розныя сацыяльна важныя праекты, хутчэй за ўсё не будзе. Гэта звязана якраз з тым, што СБ не працуе па тых жа правілах, што рынкавыя крэдыторы, а зыходзіць з гуманітарных меркаванняў.

— Гэта той крэдытор, які пабачыць перамены і падтрымае іх, у тым ліку новымі праектамі па развіцці і крэдытамі, — тлумачыць Кацярына Барнукова. — На шчасце, у гэтым плане доўгатэрміновых наступстваў не будзе. Але мы бачым, што падтрыманыя структурай праекты па адукацыі, медыцыне цяпер спыніліся. І пару гадоў у гэтым кірунку нічога адбывацца не будзе. Гэтыя наступствы ўжо ёсць — пры тым, што час, які мы страчваем, вельмі важны.

Варта адзначыць, што Сусветны банк перастаў адкрываць новыя крэдытныя праграмы для Беларусі яшчэ ў 2020 годзе.