Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Палітзняволенаму заснавальніку крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by

Паўлу Белавусу выставілі абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргея Паско.

Павел Белоус. Фото из соцсетей
Павел Белавус. Фота з сацсетак

Паводле следства, 35-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці Павел Белавус «цягам дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, скіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Як расказаў Сяргей Паско, «у 2011 годзе абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн- і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — цытуе БЕЛТА Паско.

Следства прыйшло да высновы, што Павел Белавус падпісаў не менш за 12 дамоваў з рознымі замежнымі прадстаўнікамі і кампаніямі і «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да радзімы».

«Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус цягам дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы. За гэта ён атрымаў ад замежных спонсараў больш за 150 тысяч даляраў, 50 тысяч еўра і 40 тысяч злотых. На хвалі пратэснага руху ў 2020 годзе фігурант выйшаў на новы ўзровень. Распрацаваўшы інфармацыйную прадукцыю, у тым ліку фота і відэа, ён рыхтаваў грамадзян да ажыццяўлення самых радыкальных дзеянняў. У некаторых памятках змяшчалася інфармацыя пра выплату ганарару за ўдзел у вулічных беспарадках. Акрамя гэтага, ён знаходзіўся ў наглядальным савеце і браў удзел у кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем „Беларуская Рада Культуры“», — запэўнівае БЕЛТА.

Па выніках расследавання 35-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачанне па чатырох артыкулах КК: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 361−1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).

На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. Расследаванне крымінальнай справы завершанае, матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, стваральніка Symbal.by і Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Затым яго тройчы судзілі па «адміністрацыйцы», а пазней перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.