Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  15. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня прайшло першае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай і чальцоў Каардынацыйнай рады. У судзе паспелі зачытаць частку абвінавачання, БЕЛТА прыводзіць дэталі. Як вынікае з абвінавачання, асноўнае «злачынства» заключалася ў тым, што «змоўшчыкі» 9 жніўня 2020 года збіраліся «захапіць уладу» і зрабіць прэзідэнтам Ціханоўскую (якая, нагадаем, была кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах).

Заочный суд над Светланой Тихановской и членами Координационного совета, 17 января 2023 года. Фото: sb.by
Завочны суд над Святланай Ціханоўскай і чальцамі Каардынацыйнай рады, 17 студзеня 2023 года. Фота: sb.by

Абвінавачанымі па справе праходзяць лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, яе сяброўка і паплечніца, сябра ініцыятыўнай групы Марыя Мароз, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, сябры Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. Усе яны знаходзяцца за мяжой — таму следства вялося ў фармаце спецыяльнай вытворчасці, а суд завочны.

Усіх пяцярых абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім, закліках да санкцый і іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы Беларусі, распальванні варожасці. Святлану Ціханоўскую і Марыю Мароз абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, захопу будынкаў, падрыхтоўцы ўдзельнікаў пратэстаў, матэрыяльным забяспечанні такой дзейнасці. Ціханоўскую з Латушкам — у самавольным прысваенні званняў і ўлады службовай асобы, а іх абаіх разам з Кавальковай — у перашкаджанні працы ЦВК. Акрамя таго, Ціханоўская абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, а Латушка — у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару.

Паводле агучанага ў судзе абвінавачання, за некалькі дзён да выбараў 2020 года Ціханоўская, Мароз і Кавалькова разам з Марыяй Калеснікавай, Максімам Знакам і іншымі асобамі спланавалі і арганізавалі пратэсты ў Мінску і іншых гарадах пачынаючы з 9 жніўня.

«Канчатковая мэта іх дзеянняў заключалася ў адхіленні ад улады законна абраных і прызначаных асобаў і ўзвядзенне ва ўладу іншых, у тым ліку на пасаду прэзідэнта ўдзельніка змовы Ціханоўскую», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Пры гэтым змоўшчыкі нібыта працавалі сумесна з адміністратарамі і ўладальнікамі розных рэсурсаў і тэлеграм-каналаў.

Затым усе фігуранты з’ехалі з Беларусі, і ў Літве Ціханоўская, як гаворыцца ў абвінавачанні, абвясціла сябе пераможцай прэзідэнцкіх выбараў і адзіным нацыянальным лідарам, заявіла пра стварэнне Каардынацыйнай рады для трансферу ўлады. Стварэнне Рады, лічыць абвінавачанне, было неканстытуцыйным. У яе прэзідыум увайшлі ў тым ліку Калеснікава, Знак, Кавалькова і Дылеўскі. На думку абвінаваўцы, мэты Рады былі тыя самыя — захоп улады неканстытуцыйным шляхам і прызначэнне Ціханоўскай на пасаду прэзідэнта.

Заочный суд над Светланой Тихановской и членами Координационного совета, 17 января 2023 года. Фото: БЕЛТА
Завочны суд над Святланай Ціханоўскай і чальцамі Каардынацыйнай рады, 17 студзеня 2023 года. Фота: БЕЛТА

Прадуманы фігурантамі механізм захопу ўлады, гаворыцца ў абвінавачанні, нібыта ўключаў эканамічны сабатаж і масавыя пратэсты, захопы будынкаў, страйкі на прадпрыемствах, заклікі да замежных дзяржаваў аб падтрымцы і ўмяшанні.

На думку следства, удзельнікі «змовы» супрацоўнічалі з тэлеграм-каналамі і праваабаронцамі для медыяпадтрымкі працы Каардынацыйнай рады і стварылі групу інфармацыйнага забяспечання і супрацьдзеяння дзяржСМІ, што складалася з людзей з досведам працы ў медыя, якія нібыта далучыліся да змовы. А ў адным з тэлеграм-каналаў апублікавалі «План перамогі», які прапаноўваў шэраг дзеянняў для «дэстабілізацыі абстаноўкі» ў Беларусі.

«Змоўшчыкі вялі збор і падрыхтоўку інфармацыі, якая спрыяла дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, дыскрэдытацыі асобных службовых асоб», — сказаў дзяржабвінаваўца (цытата паводле Sputnik).

Зачытванне абвінавачанняў працягнецца 18 студзеня.

На паседжанні адвакаты Ціханоўскай і Латушкі хадайнічалі аб спыненні крымінальнага пераследу сваіх падабаронных, але суд хадайніцтва адхіліў.

Матэрыялы крымінальнай справы складаюць больш за 200 тамоў. Як вядома, Святлана Ціханоўская патрабавала азнаёміць яе з матэрыяламі справы. Суд у адказ прапанаваў ёй прыехаць для гэтага ў Мінск. Са сваім адвакатам, які быў прызначаны дзяржавай, палітык звязацца так і не змагла.

Дарэчы, да будынка суда 17 студзеня прыязджалі дыпламаты краін ЕС, каб выказаць салідарнасць з абвінавачанымі, паведамляе амбасада Германіі ў Мінску.

«Шматлікія рэпрэсіі беларускіх уладаў па палітычных матывах — гэта парушэнне міжнародных абавязанняў, якія Беларусь сама бярэ на сябе, з’яўляючыся, да прыкладу, чальцом Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе», — падкрэсліваюць дыпламаты.