З 1 лютага ў Беларусі падымуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Да прыкладу, мінімальная пенсія па ўзросце вырасце да 85,37 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты), а сацыяльныя — да 170,74 рубля. Апошні раз іх падымалі ў лістападзе мінулага года. Новыя памеры пенсій будуць дзейнічаць да канца красавіка.
Памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, гэты паказчык павысяць з 1 лютага.
Від пенсіі ці надбаўкі | з 1 лютага | да 1 лютага |
---|---|---|
сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства | 375,63 | 373,81 |
інвалідам з дзяцінства 2-й групы | 324,41 | 322,84 |
інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля | 290,26 | 288,86 |
інвалідам 3-й групы | 256,11 | 254,87 |
асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны — 65 гадоў, жанчыны — 60 | 170,74 | 169,92 |
дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры ступені страты здароўя: першай другой трэцяй чацвёртай |
273,18 290,26 324,41 375,63 |
271,86 288,86 322,84 373,81 |
мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты) | 85,37 | 84,96 |
даплаты да пенсій пенсіянерам, якія не працуюць і дасягнулі: 75 гадоў 80 гадоў |
64,03 85,37 |
63,72 84,96 |
З 1 лютага таксама падымуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.