Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


12 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 102 «Аб развіцці Парку высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады на тэму развіцця IT-галіны ў краіне, піша яго прэс-служба.

Фота: TUT.BY

Дакумент скіраваны на стварэнне ўмоваў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі.

«Указам прадугледжваецца з’яўленне ў структуры Парку высокіх тэхналогій кіраўнічай кампаніі, якая зоймецца інтэнсіўным стратэгічным развіццём ПВТ. Кіраўнічая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парку садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку — прававыя, падатковыя, фінансавыя — захоўваюцца на ранейшым узроўні без якіх-кольвек зменаў. Таксама ў поўным аб’ёме захоўваюцца паўнамоцтвы назіральнага савета ПВТ, для забяспечання дзейнасці якога будзе сфармаваны сакратарыят.

Нагадаем, 11 красавіка Лукашэнка сабраў нараду па развіцці IT-галіны, на якой прызнаў, што «пэўныя людзі пабеглі за мяжу».

— Я іх не асуджаю. Таму што амерыканцы і іншыя білі па IT-сектары, каб нас прытармазіць, увялі санкцыі. Ну куды ім дзявацца? Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся, — адзначыў Лукашэнка. — Хтосьці паездзіў па свеце [і вырашыў] - не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным. Вось з’ехалі — ну не абрынуўся жа IT-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з’ехаў… Іх месца займаюць іншыя.