Некаторыя IT-кампаніі з беларускім капіталам, якія працуюць у Літве, пасля прыкметнага росту летась цяпер пачалі скарачаць штат. Паглядзелі, як змянілася колькасць супрацоўнікаў такіх кампаній сёлета.
З сакавіка да траўня гэтага года штат кампаніі EPAM Sistemos скараціўся на 47 супрацоўнікаў — да 1419 чалавек. Для параўнання: летась ён павялічыўся ў 4,5 разу і ў пачатку 2023-га амаль дасягнуў 1500 чалавек.
Яшчэ адзін буйны выхадзец з Беларусі, Wargaming, захоўвае штат практычна на адным узроўні. Абедзве кампаніі — буйныя падаткаплатнікі галіны ў Літве. У першым квартале гэтага года Wargaming заплаціў у літоўскі бюджэт каля 5,2 млн еўра падаткаў. EPAM Sistemos — 4 млн еўра.
Усяго ў вывучаных намі кампаніях са штатам больш за 100 чалавек з сакавіка колькасць супрацоўнікаў зменшылася на 44 чалавекі. У меншых фірмах колькасць работнікаў практычна не змянілася.
Нагадаем, у Літве працуе не менш за 42 кампаніі з беларускім капіталам. Мінулы год стаў рэкордным з пункту гледжання прытоку беларускага бізнесу ў гэтую краіну. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгралі фірмы тэхналагічнага сектара.
Чытайце таксама