Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  7. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  8. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  9. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
Читать по-русски


У пачатку 90-х Беларусь мела шанцы стаць самастойнай дэмакратычнай дзяржавай, за гэта выступала ў тым ліку апазіцыйная партыя Беларускі Народны Фронт (БНФ). Адным з яе чальцоў быў Алесь Шут — хірург з Лагойска і дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання (1990−1995 гады). У 1995-м яго і іншых партыйцаў збілі проста ў зале парламента — за пратэст супраць парушэння законаў і Канстытуцыі. Тыя часы памятае дачка дэпутата — Дар’я Шут, якая 20 гадоў таму пераехала ў Нарвегію і працягвае справу бацькі. Яна расказала «Люстэрку», як гэтыя падзеі бачыла сям’я, пра помсту ўладаў бацьку, ціск на працы і апошнія дні ягонага жыцця.

Два года назад Дарья Шут стала членом норвежской либеральная партии Venstre, которая придерживается концепции центризма, также белоруска вошла в городской совет Осло. На снимке Дарья (вторая справа) с коллегами по партии. Фото из архива героини
Два гады таму Дар’я Шут (другая справа) стала сябрам нарвежскай ліберальнай партыі Venstre, якая прытрымліваецца канцэпцыі цэнтрызму, таксама беларуска ўвайшла ў гарадскую раду Осла. На здымку Дар’я з калегамі па партыі. Фота з архіва гераіні

«Дзядуля і бабуля не дазвалялі бацькам жаніцца»

Продкі Дар'і Шут з боку маці і бацькі — родам з Беларусі: тата — з Вілейскага раёна, мама — з Лагойска. Пара пазнаёмілася, калі абаім было трохі за 20, яны сустрэліся і вырашылі ажаніцца. Аднак супраць шлюбу былі іх бацькі — лічылі, што гэта кепская ідэя, бо жаніх яшчэ вучыўся на першых курсах сталічнага медінстытута.

— Бабуля казала, што трэба або вучыцца, або сям’ю заводзіць, і папярэджвала, маўляў, калі вы ажэніцеся, то не спадзявайцеся на фінансавую дапамогу з нашага боку. Бацькі ўсё роўна распісаліся, але вымушаныя былі 5−6 гадоў жыць асобна: бацька — у Мінску ў інтэрнаце, мама — са сваімі бацькамі ў Лагойску. Мама працавала і дапамагала бацьку грашыма, — успамінае гісторыю сям'і Дар’я.

Врач-хирург, член БНФ и депутат 12-го созыва Верховного совета БССР Алесь Шут. Фото из архива героини материала
Доктар-хірург, сябра БНФ і дэпутат 12-га склікання Вярхоўнага Савета БССР Алесь Шут, 2019 год. Фота з архіва гераіні матэрыялу

Пасля заканчэння ВНУ Алесь Шут пераехаў жыць у Лагойск, на радзіму жонкі Людмілы. Мужчына працаваў у раённай бальніцы хірургам. Сям’я атрымала аднапакаёвую кватэру, куды пераехалі са сваім першынцам, праз некалькі гадоў у пакоі стала цясней: з’явілася другое дзіця — дачка Дар’я. Толькі праз некалькі гадоў сям'і ўдалося палепшыць жыллёвыя ўмовы — яны атрымалі ў райцэнтры чатырохпакаёвую кватэру.

 — Бацька ўжо ў тыя гады быў вельмі актыўным і амбітным чалавекам. Ён увесь час удзельнічаў у нейкіх прафесійных конкурсах, ездзіў у Маскву павышаць кваліфікацыю. У бальніцы ён стаў лідарам прафсаюза медыкаў, а калі яму было крыху больш за 30 гадоў, яго прызначылі намеснікам галоўнага ўрача. Але ён не пераключыўся толькі на адміністрацыйнае кіраўніцтва, заставаўся доктарам-практыкам, лячыцца да яго прыязджалі людзі з вёсак. Тата перажываў праз тое, што аказваць меддапамогу было цяжка — матэрыяльная база ў бальніцы была кепская, шмат чаго не хапала.

«Здавалася, прыйшла „адліга“, можна было гаварыць праўду»

Дар’я ўспамінае, што ўжо ў 2000-я Алесь расказваў падрослым дзецям пра тое, што, калі прыйшла перабудова, з’явілася надзея, што сітуацыя ў краіне зменіцца ў лепшы бок. Можа, Алесь Шут і не стаў бы дэпутатам, калі б да яго не завітала «дэлегацыя» супрацоўнікаў мясцовай пошты. Яны прапаноўвалі вылучыць яго кандыдатуру на выбары ад працоўнага калектыву пошты, маўляў, яны яму давяраюць.

Алесь Шут с дочерью Дарьей, конец 1980-х годов. Фото предоставлено героиней материала
Алесь Шут з дачкой Дар’яй, канец 1980-х гадоў. Фота ад гераіні матэрыялу

— Бацька абмеркаваў гэта з мамай, і яны вырашылі, а чаму б яму сапраўды не паспрабаваць. Тады ў краіне была «адліга», усё больш гаварылі праўду, стала вядома пра страшныя падзеі ў Курапатах, якія хаваліся дзесяцігоддзямі.

Шут знайшоў сабе двух памочнікаў, заправіў аўто за ўласныя грошы і разам з імі паехаў па вёсках Лагойскага раёна — агітаваць падпісацца за вылучэнне яго ў дэпутаты.

У той час Алесь Шут быў беспартыйным, ён сфармуляваў сабе перадвыбарчую праграму, асноўнымі тэзісамі якой былі дэцэнтралізацыя ў краіне, самакіраванне ў рэгіёнах, розныя віды ўласнасці.

Акрамя Шута кандыдатам у дэпутаты ад Лагойшчыны вылучаўся яшчэ адзін чалавек — першы сакратар райкама партыі «ва ўзросце», якога ведалі ўсе кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў. Магчымасцяў у яго было відавочна больш, чым у канкурэнта. Да прыкладу, у яго быў аўтамабіль з кіроўцам. Да таго ж «па старой памяці» была магчымасць ціснуць на выбаршчыкаў.

— Розніца паміж двума кандыдатамі была велізарная, гэта было відаць нават калі яны выступалі: тата гаварыў усё без падрыхтоўкі, як думаў і адчуваў, а той мужчына па савецкай традыцыі зачытваў з паперкі падрыхтаваны тэкст. А на адкрытых дэбатах ад людзей стала вядома, што начальства прымушае іх галасаваць за камуніста. Гэты факт вельмі ўсіх абурыў, у выніку большасць галасоў аддалі за бацьку. Так у 1990 годзе ён стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, яму было 37 гадоў.

1991 год. Алесь Шут (слева) выступает на сессии Верховного Совета Беларуси. Фото: "Радио Свобода"
Алесь Шут (злева) выступае на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі, 1991 год. Фота: «Радыё Свабода»

«Бацька расчараваўся, убачыўшы сярод дэпутатаў столькі беспрынцыповых прыжывалаў»

Стаўшы дэпутатам, Алесь Шут атрымаў невялікую даплату і магчымасць бясплатнага пражывання ў гасцініцы «Мінск» у тыя дні, калі ў Доме ўрада праходзілі сесіі Вярхоўнага Савета. Але дабірацца да сталіцы і назад трэба было самому, хочаш — залівай за ўласныя грошы бензін у асабісты «жыгуль» ды едзь, а можаш скарыстацца прыгарадным аўтобусам.

— Бацька расказваў, што быў расчараваны і абураны, калі пабываў на першым паседжанні дэпутатаў. Ён убачыў там столькі беспрынцыповых прыжывалаў, якія добра ўмелі прыстасоўвацца да дзейнай улады, і гэта ўсё дзеля таго, каб атрымаць уласную выгаду.

Пагаварыўшы з калегамі-дэпутатамі, Алесь Шут зразумеў, што яму блізкая пазіцыя і прынцыпы БНФ. Таму ён прыняў рашэнне таксама ўвайсці ў яго склад і да другой сесіі ужо быў у іх ліку.

Сябры БНФ. Алесь Шут на фота крайні справа. Здымак ад гераіні матэрыялу

Дар’я ўспамінае, што пра Зянона Пазняка яе бацька адгукаўся вельмі цёпла: адданы Беларусі, дасведчаны, прынцыповы, добры і абсалютны альтруіст. Гэтага нельга было сказаць пра стаўленне дэпутата да Аляксандра Лукашэнкі, які таксама быў абраны ў 12-е скліканне.

— Апазіцыя выступала супраць Лукашэнкі, але, вядома, тады яны не маглі прадбачыць, якім той стане ў будучыні. Каменем спатыкнення стала тое, што Лукашэнка хацеў аб’яднання з Расіяй. Дэпутаты ставіліся да яго як да чалавека, які ўсюды лез і выказваўся пра тое, у чым не заўсёды разбіраўся. Праз гэта на яго глядзелі як на недалёкага і пасмейваліся.

Сябры БНФ часта збіраліся на сустрэчы. Канец 90-х. Фота з архіва гераіні

«Назаляў начальнікам»

У 1991 годзе Алесь Шут з трыбуны Вярхоўнага Савета расказаў, як на загад вышэйшага кіраўніцтва на беларускіх мясакамбінатах перапрацоўвалі забруджанае радыяцыяй мяса.

— Бацька назаляў начальнікам. Ён парушаў прынцыпы жыцця людзей, якія знаходзіліся ва ўладзе — хаваць рэальны стан справаў і ствараць ілюзію зменаў у краіне. Тым не менш мясцовыя начальнікі баяліся выступаць супраць яго, але ўсе перагаворваліся за спінай. Простыя людзі ставіліся з павагай.

Стаўшы дэпутатам, Алесь Шут не спыніў працы ў бальніцы. Ён баяўся страціць кваліфікацыю, таму ў выходныя браў дзяжурствы ў аддзяленні і праводзіў аперацыі.

Падчас паездкі ў Канаду Алесь пазнаёміўся з Івонкай Сурвілай, старшынёй Рады БНР у эміграцыі. Фота з архіва гераіні

Дар’я ўспомніла, як аднойчы бацьку патэлефанавалі з райвыканкама і папрасілі прыехаць, каб дапамагчы разабрацца «з немцамі на фурах». Адзін з замежнікаў расказаў, што падчас вайны ён знаходзіўся ў палоне ў Лагойскім раёне, а пасля перабудовы захацеў вярнуцца, каб дапамагчы рэгіёну. У нямецкіх грузавіках быў гуманітарны груз — дзіцячае харчаванне.

— Бацька з імі раззнаёміўся, расказаў, што ў іх у бальніцы вельмі не хапае матэрыялаў, абсталявання. І да прыходу Лукашэнкі, 2−3 разы на год, немцы прывозілі туды медыцынскі груз, нават адрамантавалі аперацыйны пакой.

Падчас прыезду немцаў Алесь Шут кожны раз хацеў аддзячыць ім за дапамогу хаця б тым, каб накарміць з дарогі. Але ў крамах былі пустыя паліцы, таму дэпутату даводзілася пабегаць, каб купіць прадукты да абеду. Да таго ж грошы на гэта ён выдаткоўваў са свайго заробку, які ў тыя часы складаў каля 30 даляраў. Мясцовыя ўлады ў працэс не ўмешваліся і не дапамагалі.

— Тата марыў паглядзець, як працуюць дактары ў нямецкіх стацыянарах. Дзякуючы новым знаёмым яму ўдалося гэта зрабіць, ён на месяц паехаў на практыку ў Германію. Вярнуўся захоплены, расказваў, што дактары там зарабляюць вельмі добра, але і працуюць шмат, а выконваюць толькі сваю працу — робяць аперацыі, ніякай пісаніны, як у нас.

«Адчыняю дзверы — стаіць тата ўвесь у крыві»

У 1994 годзе да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, а Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай. Алесь Шут расказваў, што апазіцыянеры былі незадаволеныя і расчараваныя гэтым. Да таго ж у краіне ўсё пачало мяняцца вельмі хутка, а з новаўвядзеннямі ў іх знікалі надзеі на будучыню, якую яны ўяўлялі.

У 1995-м Лукашэнка абвясціў пра правядзенне рэферэндуму, які мусіў змяніць Канстытуцыю. Гаворка ішла пра наданне дзяржаўнага статусу рускай мове, замену сцяга і герба краіны, інтэграцыю з Расіяй і права прэзідэнта распускаць парламент. Напярэдадні галасавання 19 дэпутатаў, у тым ліку Алесь Шут, заявілі, што праводзіць рэферэндум незаконна — гэта парушае дзейныя законы. На знак пратэсту яны абвясцілі галадоўку.

1995 год. Депутаты объявили голодовку против проведения референдума и отказались выходить из зала заседаний. Алесь Шут в центре, в сером костюме. Фото: "Радио Свобода"
Дэпутаты абвясцілі галадоўку супраць правядзення рэферэндуму і адмовіліся выходзіць з залы паседжанняў. Алесь Шут у цэнтры, у шэрым касцюме, 1995 год. Фота: «Радыё Свабода»

— Мне тады было дзесяць гадоў, але падзеі, звязаныя з гэтым, адклаліся ў маёй памяці. Увечары, да пратэсту, тата патэлефанаваў дадому, спытаў, як мы маемся, і паведаміў, што ён і яго калегі абвясцілі галадоўку, яны застануцца начаваць у зале паседжанняў.

Увечары жонка і дзеці Алеся глядзелі навіны па тэлевізары і бачылі, як іх тата сядзіць на прыступках у зале разам з іншымі дэпутатамі. Яны вельмі хваляваліся, але не чакалі чагосьці новага ноччу, таму, паглядзеўшы навіны, леглі спаць.

— Раніцай, калі яшчэ было цёмна, я збіралася ў школу. Раптам у дзверы пазванілі. Гэта было дзіўна, бо ў такі час да нас ніхто ніколі не прыходзіў. Я адчыняю дзверы — стаіць тата ўвесь у крыві. Я вельмі спалохалася, а ён мяне пачаў супакойваць, маўляў, не бойся, гэта не мая кроў, а дэпутата Баршчэўскага (Лявона. — Заўв. рэд.) — яго збілі, і моцна ішла кроў з носа.

Дар’ю тады адправілі ў школу, крыху пазней яна даведалася, што ўначы, калі дэпутаты сядзелі ў зале паседжанняў, туды ўварваліся амапаўцы, збілі пратэстоўцаў і выцягнулі іх вонкі. Людзей распіхалі ў розны транспарт, вывезлі за горад і выкінулі на дарозе.

— У таты быў зламаны палец, а на целе былі велізарныя чорна-чырвоныя гематомы, яны не знікалі некалькі месяцаў. Пасля здарэння бацька напісаў заяву ў міліцыю, але ніякага разбіральніцтва не было. Гематомы ён сфатаграфаваў, раздрукаваў у колеры і паклаў гэтыя карцінкі ў сямейны альбом. Бывала, да нас нехта прыходзіў у госці, і гэтыя фота выпадкова вывальваліся з альбома. У тыя моманты мне было так няёмка, не хацелася, каб гэтыя фота хтосьці ўбачыў.

То самое фото с побоями, которое Алесь Шут распечатал и вложил в семейный альбом. Фото предоставлено героиней материала
Тое самае фота са слядамі збіцця, якое Алесь Шут раздрукаваў і ўклаў у сямейны альбом. Фота ад гераіні матэрыялу

Пасля тых падзей Дар’я перастала нармальна спаць: увечары яна магла заснуць толькі калі побач знаходзіліся тата або мама, часта прачыналася сярод ночы і ў страху бегла ў спальню да бацькоў.

«Прапаноўвалі працаваць на Лукашэнку і мець усе даброты»

Дар’я ўспамінае, што яе мама Людміла вельмі перажывала за мужа. Але яна разумела, што, пакуль не пройдзе тэрмін яго дэпутацтва, унікнуць ускладзеных на яго абавязкаў ён не можа. Ад удзелу ў новых выбарах жанчына не адгаворвала, але маліла не ўдзельнічаць у розных шэсцях і дэманстрацыях.

— Прыкладна ў той час мы зразумелі, што за татам сочаць. Напрыклад, калі дома мы размаўлялі па тэлефоне, то чулі ў трубцы староннія гукі і пстрычкі — праслухоўка. Уся карэспандэнцыя прыходзіла з затрымкай — мабыць, ляжала дзесьці, пакуль яе не прачытвалі.

Дар’я лічыць, што пэўныя дзяржструктуры пачалі распаўсюджваць кепскія чуткі пра яе бацьку, каб адвярнуць ад яго народ. Напрыклад, часам хтосьці з сям'і ці іх знаёмыя чулі, як у прыгарадным аўтобусе мясцовыя абмяркоўвалі дэпутата Шута, маўляў, у гаражы ў яго некалькі крутых іншамарак, а сам ён катэдж дзесьці будуе. Гэта не адпавядала рэчаіснасці, сям’я працягвала жыць у сваёй кватэры, а ў гаражы ўсё гэтак жа стаялі іх «Жыгулі», іншага багацця ў іх не было.

Публикации в белорусской прессе после проведения референдума в 1995 году. Фото предоставлено героиней материала
Публікацыі ў беларускай прэсе пасля правядзення рэферэндуму ў 1995 годзе. Фота ад гераіні матэрыялу

Калі пяцігадовы тэрмін дэпутатаў 12-га склікання падыходзіў да канца, ад прыхільнікаў Лукашэнкі дэпутату Шуту паступіла прапанова змяніць свае погляды і працаваць на першага прэзідэнта, кажа Дар’я. У выпадку адмовы дэпутатам ён не будзе, а з пасады намесніка галоўнага ўрача раённай бальніцы Лагойска яго прыбяруць.

— Аналагічныя прапановы паступалі многім дэпутатам з БНФ. Камусьці абяцалі пасаду дзе-небудзь у дыппрадстаўніцтве Беларусі, тады жыццё іх стане спакойным, можна будзе перабрацца ў сталіцу. Бацька адмовіўся. Памятаю, я тады вельмі злавалася на яго праз гэта, не разумела, як гэта ён праз нейкія амбіцыі і прынцыпы адмаўляецца ад добрага. Але з узростам зразумела і ганаруся, што ён прыняў такое рашэнне.

«Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, лепш не стане»

Далей усё было так, як абяцалі набліжаныя да Лукашэнкі: дэпутатам Алесь Шут не стаў, а кіраўніцтва бальніцы папрасіла яго пакінуць кіраўнічую пасаду.

— Ён стаў звычайным хірургам. На шчасце, яго хаця б пакінулі працаваць, бо дактароў не хапала, а ён быў прафесіяналам, людзі хацелі трапіць менавіта да яго. Часам тата вёў прыём у паліклініцы, калі пацыенты даведваліся пра гэта, з’яўлялася чарга, якая выходзіла аж на двор. Таксама ён вучыў інтэрнаў, вельмі любіў працаваць з моладдзю.

Алесь Шут во время встречи с белорусской диаспорой в США. Фото предоставлено героиней материала
Алесь Шут падчас сустрэчы з беларускай дыяспарай у Канадзе. Фота ад гераіні матэрыялу

Калегі паважалі Шута і некалькі разоў прапаноўвалі начальству вылучыць яго на штогадовую прэмію «Доктар года» ў намінацыі «Найлепшы хірург», але тыя кожны раз казалі, што толькі не яго кандыдатуру. Вядома, Алесь ведаў пра такое стаўленне кіраўніцтва, але заставаўся спакойным і аптымістычным. Больш яго раздражняла, што начальнікамі ставілі людзей, якія не былі добрымі дактарамі ці лідарамі, больш за тое — дазвалялі сабе спазняцца на працу і нават прагульваць, кажа Дар’я.

Яна ўспамінае 1996 год — «час смуты». У красавіку таго года АМАП разагнаў маштабнае шэсце «Чарнобыльскі шлях» з удзелам БНФ, а лідар партыі Зянон Пазняк з’ехаў ад пераследу ў ЗША. Не дадаў пазітыву 1999-ы — БНФ раскалоўся на дзве часткі, пры гэтым Алесь Шут заставаўся на баку, дзе лідарам быў Пазняк.

Алесь Шут с дочерью Дарьей. Фото из архива героини материала
У 2016 годзе Алесь Шут прыехаў у Нарвегію, каб адведаць дачку. Фота з архіва гераіні матэрыялу

— Надзеі ўжо не заставалася. Праўда, тата яшчэ сустракаўся з сябрамі БНФ, каб абмеркаваць сітуацыю. Спярша яны збіраліся ў Лагойску ў бібліятэцы, потым ім забаранілі гэта рабіць, і людзі пачалі сустракацца дома. Але яны разумелі, што нічога не заплануеш да будучых выбараў, калі ў краіне расквітнела дыктатура і няма магчымасці нешта мяняць. Усе наступныя падзеі ў краіне бацька адсочваў, але казаў адно: «Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, лепш не стане».

Дар’я кажа, што бацькі маглі б эміграваць з краіны, але бацька не хацеў гэтага. Ён ведаў, што ў Еўропе працаваць доктарам яго не возьмуць, а «мыць падлогі» не хацеў. Да таго ж на радзіме адны засталіся б пажылыя бацькі, ды і ўсе сваякі, якім ён быў патрэбны.

«Тата памёр у бальніцы, дзе прапрацаваў усё жыццё»

Сама Дар’я пасля заканчэння ў Мінску музычнага каледжа і двух курсаў «кулька» з’ехала вучыцца ў Нарвегію. Кажа, што зрабіла гэта толькі з адной прычыны: разумела, што ў тых умовах развіцца як асоба і прафесіянал у Беларусі не зможа, ёй застанецца толькі адзін шлях — выйсці замуж і нарадзіць дзяцей.

Беларуска паступіла ва ўніверсітэт Осла на спецыяльнасць «Паліталогія», спачатку скончыла бакалаўрыят, а потым — магістратуру. Дар’я выйшла замуж за грамадзяніна Нарвегіі і нарадзіла двух сыноў. Яна здолела рэалізавацца і прафесійна — нашая гераіня працуе старшай дарадцай Дэпартамента інтэграцыі замежнікаў пры Міністэрстве працы Нарвегіі.

— Перыядычна я ездзіла дадому ў Беларусь. Часам мы з бацькам абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне, але гэта не праходзіла вельмі бурна. Адзінае выключэнне было ў 2014 годзе, калі адбылася анексія Крыма Расіяй. Тата быў тады раз’юшаны сітуацыяй і ўсё спрабаваў абмеркаваць са мной гэтае пытанне. А я не хацела пра гэта гаварыць — была цяжарная і ў мяне былі зусім іншыя праблемы, ды і нарвежскія медыя на гэтую тэму пісалі мала. Але, вядома, я перажывала за Украіну, там пачало адбывацца жудаснае.

Падзеі 2020 года ў Беларусі Алесь Шут не заспеў — ён памёр 6 лістапада 2019 года ад анкалагічнага захворвання, якое яму дыягнаставалі за тры месяцы да гэтага. Апошнім яго жаданнем было ўбачыць незалежную свабодную Беларусь.

«Няма арганізацый, якія змаглі б выратаваць Беларусь ад таго, што дзеецца»

Сёння Алесь Шут напэўна ганарыўся б сваёй дачкой — яна стала кіраўніцай нарвежскага недзяржаўнага аб’яднання RAZAM, якое з’явілася восенню 2020-га як рэакцыя на падзеі ў Беларусі пасля апошніх выбараў прэзідэнта. Аднак арганізацыя мае намер расказваць не толькі пра пакуты землякоў, але і пра тое, што ў беларусаў ёсць таленты, свая культура, мастацтва, літаратура.

— У Нарвегіі пра Беларусь ведаюць няшмат. У свеце так шмат няшчасця, і адусюль чуваць крыкі пра дапамогу, таму нарвежцы проста не разумеюць, на каго і як рэагаваць, — канстатуе Дар’я. — Вядома, тут ёсць актыўныя беларусы (хоць іх няшмат), якія нагадваюць пра тое, што адбываецца ў іх на радзіме. Але гэтага мала, Еўропа ведала б больш, калі б нашыя дэмакраты стварылі англамоўны сайт пра Беларусь, дзе можна было б атрымліваць дакладную інфармацыю.

Дарья Шут - организатор и участников акций в поддержку демократической Беларуси. В прошлом году на День воли, 25 марта, она вместе с другими белорусами пикетировала с БЧБ-флагами возле здания парламента Норвегии. Скриншот видео норвежского медиа NRK
Дар'я Шут — арганізатарка і ўдзельніца акцый у падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Летась на Дзень Волі, 25 сакавіка, яна разам з іншымі беларусамі пікетавала з БЧБ-сцягамі ля будынка парламента Нарвегіі. Скрыншот відэа нарвежскага медыя NRK

Нядаўна з ініцыятывы Дар'і ў парламенце Нарвегіі (Stortinget) стварылі групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, туды ўвайшло сем нарвежскіх палітыкаў. Таксама беларуска ўзялася за напісанне кнігі на нарвежскай мове пра тое, як гісторыя Беларусі пераплялася з гісторыяй яе сям'і, на гэта ёй далі стыпендыю ў памеры 100 тысяч крон (каля 29 тысяч беларускіх рублёў).

— Што будзе далей у Беларусі, прадказаць складана. Але тут я згодная са сваім бацькам: ніякіх пераменаў не будзе, пакуль ва ўладзе Лукашэнка, а ў Расіі — Пуцін і людзі з імперскім ладам мыслення. Больш за тое, сітуацыя ўскладняецца вайной ва Украіне. Баюся, усё гэта можа зацягнуцца надоўга, бо сёння ў Беларусі і за яе межамі няма арганізацый, якія б змаглі выратаваць краіну і людзей ад усяго таго, што дзеецца на Усходзе. На жаль, пры такіх раскладах вярнуцца дадому, каб адраджаць краіну, немагчыма.

Чытайце таксама