Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Паводле інфармацыі, якую сябра назіральнай рады BYPOL Аляксандр Кныровіч паведаміў у эфіры «Еўрарадыё», аўдыт паказаў, што ў 2022 годзе фінансавыя паступленні арганізацыі склалі больш за 1 мільён 850 тысяч польскіх злотых. Па сярэднім курсе Нацыянальнага банка Польшчы за мінулы год гэта амаль 300 тысяч еўра.

Данные аудита BYPOL, скриншот видео. Источник: youtube.com/@EuroradioLive
Дадзеныя аўдыту BYPOL, скрыншот відэа. Крыніца: youtube.com/@EuroradioLive

Больш за 80% атрыманых сродкаў (1 млн 24 тысячы злотых, або 222 тысячы еўра) пайшлі на аплату працы супрацоўнікаў. Сярэдні заробак у BYPOL у 2022 годзе склаў 5690 злотых, або амаль 1240 еўра. Больш за 430 тысяч злотых (93 400 еўра) арганізацыя заплаціла Упраўленню сацыяльнага страхавання і падатковым службам Польшчы.

Аляксандр Кныровіч у эфіры «Еўрарадыё» таксама паведаміў, што аўдыт BYPOL праводзіла кампанія Audit C-Land. Паводле яе сайта, гэта адна з найстарэйшых аўдытарскіх арганізацый Польшчы, якая працуе на рынку з 1992 года.

Нагадаем, сёння на YouTube-канале BYPOL з’явілася відэа, у якім прадстаўнік гэтай арганізацыі Станіслаў Лупаносаў паведаміў пра завяршэнне аўдыту. Неабходнасць у ім узнікла пасля расколу BYPOL, які суправаджаўся абвінавачаннямі часткі супрацоўнікаў у фінансавай несумленнасці кіраўніцтва арганізацыі.

Уладзімір Жыгар, прадстаўнік BELPOL, якая адкалолася ад BYPOL, сёння ў каментары «Люстэрку» заявіў, што ён і яго калегі не задаволеныя праведзеным аўдытам, бо той ахопліваў справаздачнасць толькі за 2022 год, у той час як асноўная частка прэтэнзій датычыла выдаткаў за 2023-ы. Жыгар таксама сказаў «Люстэрку», што прадстаўнікі кіраўніцтва і назіральнай рады BYPOL не звярталіся да BELPOL з прапановамі ўдакладніць пытанні, адказы на якія мусіў даць аўдыт арганізацыі.

Чытайце таксама