Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Самую буйную электрастанцыю Беларусі, «адціснутую» ў прыватнай кампаніі «Солар Лэнд», спрабавалі прадаць з аўкцыёну. Але ахвотных яе набыць не знайшлося. Інфармацыя пра аўкцыён апублікаваная на сайце «БелЮрЗабяспечання».

Солнечная электростанция в Чериковском районе Могилевской области. Фото: «БелЮрОбеспечение»
Сонечная электрастанцыя ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Комплекс плошчай 220 гектараў, размешчаны ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці, спрабавалі прадаць з аўкцыёну. Таргі былі прызначаныя на 14 сакавіка. Аднак раніцай у гэты дзень з’явілася інфармацыя, што аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць удзельнікаў. Не знайшлося ахвотных набыць гэты аб’ект.

Стартавая цана на аўкцыёне склала 79,751 млн рублёў.

Станцыю выставілі на таргі з прычыны даўгоў кампаніі-ўладальніка «Солар Лэнд» — яна сутыкнулася з праблемамі пасля прэтэнзій дзяржструктур, якія запатрабавалі вярнуць грошы, заробленыя на продажы электраэнергіі.

Што вядома пра кампанію «Солар Лэнд»

Паводле звестак сэрвісу «Картатэка», кампанія «Солар Лэнд» была зарэгістраваная ў 2015 годзе для будаўніцтва і эксплуатацыі будучай фотаэлектрычнай станцыі (ФЭС). 100% долі ў ёй належыць брытанскай фірме Сameliaside. Яе, у сваю чаргу, стварылі як праект у зялёнай энергетыцы Беларусі брытанскія інвестыцыйныя кампаніі United Green Group і Altоstarta.

Інвестыцыйная дамова з беларускімі ўладамі на ўзвядзенне найбуйнейшай у краіне ФЭС у Чэрыкаўскім раёне (яе вызначаная магутнасць — 109 МВт) была падпісаная ў 2014 годзе. Будаўніцтва пачалося ў 2018 годзе. У ім узялі ўдзел беларускі і нямецкі падрадчыкі, а абсталяванне было з Кітая. У строй станцыя была ўведзеная ў верасні 2021 года, а першым месяцам камерцыйнай эксплуатацыі стаў люты мінулага года. Агульная сума інвестыцыйных выдаткаў на праект ацэньвалася ў 170 млн даляраў.

З 2022 года гэтая прыватная сонечная электрастанцыя прадавала дзяржаве электраэнергію. Па законе электрычнасць, вырабленая за кошт аднаўляльных крыніц энергіі, аплачвалася фірме па павышаным тарыфе. Так, кампанія атрымала ад дзяржавы за свае паслугі амаль 15,8 млн рублёў. Але пасля таго як заканадаўства змянілі і скасавалі павышаныя тарыфы для такой электрычнасці, улады запатрабавалі ад прыватніка вярнуць гэтыя грошы. З гэтага пачаліся працяглыя судовыя разбіральніцтвы, якія сталі адной з прычын банкруцтва фірмы.

Гэтая кампанія раней трапіла пад контрсанкцыі Мінска, уладальнікам фірмаў з чорнага спісу забаранілі распараджацца акцыямі.

Летась стала вядома, што грамадзянін Вялікабрытаніі Кіябод Тутанян Машад, які інвеставаў у «Солар Лэнд», патрабуе ад уладаў Беларусі кампенсаваць яму сотні мільёнаў даляраў. Ён падаў адпаведнае апавяшчэнне пра спрэчку 26 ліпеня 2023 года.

Пазней «Солар Лэнд» закідалі іншымі судовымі пазовамі.

15 студзеня 2024 года ў Эканамічным судзе Магілёўскай вобласці разгледзелі справу супраць прыватнай кампаніі, у якой на карысць дзяржавы забралі лініі электраперадачы, а таксама апоры высакавольтных ліній электраперадачы. Назва фірмы не ўдакладняецца, аднак гаворка з вялікай імавернасцю пра кампанію «Солар Лэнд», якая з’яўляецца заказчыкам фотаэлектрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне. Пазоў у суд падавала Міністэрства энергетыкі, ён датычыў прызнання права ўласнасці.