Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Беларуская эканоміка вычарпала магчымасці росту пры выгадах, якія краіна здабывала з унутранай і знешняй сітуацыі. Без адыходу ад залежнасці ад Расіі беларуская эканоміка не зможа стаць па-сапраўднаму канкурэнтаздольнай, заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC эканаміст Дзмітрый Крук падчас трэцяга бізнес-форуму ў Вільнюсе Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Цягам 2023 года беларуская эканоміка паспяхова аднаўлялася і ў выніку дасягнула ўзроўню 2019 года. Але яна практычна вычарпала гэты патэнцыял для далейшага росту. «Стагнацыя — найбольш імаверны сцэнар на найбліжэйшую перспектыву», — заявіў эканаміст Дзмітрый Крук.

На яго думку, перадумоваў для далейшага росту на ранейшым узроўні больш няма. Гэта звязана таксама з тым, што яны былі заснаваныя на добрай фінансавай і знешняй кан’юнктуры. Хутчэй за ўсё, сёлета Беларусь зноў сутыкнецца з дэфіцытам знешняга гандлю. Гэта істотна, бо нашая эканоміка шмат у чым залежыць ад сітуацыі паказчыкаў у знешнім гандлі. У гэтым кірунку карціна склалася такая, што каля 90% беларускага экспарту па сутнасці кантралюецца Расіяй. Гэта абумоўлена завязкай на расійскую лагістычную, транспартную інфраструктуру, то-бок выкарыстанне суседняй краіны як асноўнага пасярэдніка ў знешнім гандлі.

Сярод пагроз для будучага развіцця беларускай эканомікі аналітык як адну з найбольш небяспечных назваў тое, што нашая краіна «ўсё больш паглынаецца расійскай эканомікай». Ён таксама звярнуў увагу на перспектыву «павышэння ўзроўню залежнасці ад Расіі з высокага да поўнага».

— Фактычна сёння Беларусь паглынаецца расійскай эканомікай усё больш і больш, — кажа Дзмітрый Крук. — Калі мы гаворым пра будучыя магчымасці выхаду беларускай эканомікі на сусветную арэну, нам спатрэбяцца істотныя крокі наперад. Зразумела, СГА — гэта абавязковая прыступка ў лесвіцы на шляху вываду эканомікі на сусветны ўзровень. Але гэтага недастаткова.

Эканаміст адзначае, што сяброўства ў СГА адкрывае доступ да рынкаў, але не гарантуе, што эканоміка краіны стане больш канкурэнтаздольнай. Тым не менш выхадам з гэтай сітуацыі ў эканамічным рэчышчы аналітык бачыць у тым ліку сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і рух у бок еўраінтэграцыі.