Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

З 00.00 18 ліпеня Літва забараняе ўезд легкавых аўто на беларускіх нумарах. Абмежаванне распаўсюджваецца на легкавікі незалежна ад грамадзянства іх уладальніка ці кіроўцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Літоўскай мытні.

Пограничные столбы на границе Беларуси и Литвы, Друскининкай, Литва, 4 ноября 2021 года. Фото: Reuters
Памежныя слупы на мяжы Беларусі і Літвы, Друскінінкай, Літва, 4 лістапада 2021 года. Фота: Reuters

У ведамстве дадалі, што ў забароне ёсць выключэнне. Да 16 жніўня 2024 года ў Літву змогуць заехаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавікі, калі яны не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам Беларусі з дзейнай візай ці відам на жыхарства ў Літве (часовым ці пастаянным), якія дазваляюць уезд у ЕС. Пры гэтым кіраваць аўтамабілем мусіць яго ўласнік. Гэтае выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам ці выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

«Легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза, у тым ліку ў Літве, мусяць пакінуць Літву да 18 студзеня 2025 года ўключна. Да гэтай даты аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у руху па тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў Літве», — паведамілі ў мытнай службе, дадаўшы, што пасля 18 студзеня наступнага года аўтамабілі на беларускай рэгістрацыі не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы — парушальнікам пагражае штраф з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Гэтая забарона не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі, уключаючы дэлегацыі, амбасады і прадстаўніцтвы.

Паводле звестак беларускага Дзяржпамежкамітэта, на 12.00 17 ліпеня ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы прастойвала 240 легкавікоў (140 — у «Каменным Логу» і 100 — у «Беняконях»).

Раней аналагічнае абмежаванне ўвяла Латвія.

Чытайце таксама