Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Беларусь і Кітай падпішуць «гістарычнае» пагадненне пра інвестыцыі і зону свабоднага гандлю паслугамі, а цяпер прапрацоўваюцца 15 новых сумесных інвестпраектаў на суму да трох мільярдаў даляраў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня на сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цянам, перадае яго прэс-служба.

Премьер Государственного совета КНР Ли Цян и Александр Лукашенко на встрече в Минске. 22 августа 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску, 22 жніўня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У Мінск з афіцыйным візітам прыехаў прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян, які 22 жніўня сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Беларускі палітык паведаміў, што падчас візіту кітайскага прэм’ер-міністра ў Мінск будуць падпісаныя дакументы, якія замацоўваюць планы перспектыўнага партнёрства па ключавых напрамках.

«Адзін з іх дакладна можна назваць гістарычным — гэта пагадненне пра стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленне інвестыцый. Беларусь — першая краіна ў Еўразійскім эканамічным саюзе, з якой Кітай заключае такую дамову», — заявіў Лукашэнка.

Дзякуючы гэтаму ў найбліжэйшыя пяць гадоў экспарт беларускіх паслуг у Кітай вырасце як мінімум на 12−15%, а інвестыцыі ў Беларусь — не менш чым на 30%, лічыць палітык.

Ён прапанаваў Лі Цяну да 2030 года рэалізаваць «вялікі прыход кітайскіх тэхналогій у Беларусь».

«Вы стварылі ўласную сістэму глабальнай навігацыі. Вы пабудавалі самы вялікі ў свеце тэлескоп. Вы сканструявалі кітайскую арбітальную станцыю і шырокафюзеляжны самалёт. Кітай лідзіруе ў вытворчасці акумулятараў, сонечных батарэй, высакахуткасных цягнікоў, электрамабіляў і іншым», — пералічыў Лукашэнка.

На яго думку, развіццё Беларусі магчымае «ў спалучэнні з канцэпцыяй новых прадукцыйных сіл Кітая на аснове тэхналогій, інавацый і якаснага чалавечага патэнцыялу».

Лукашэнка паведаміў, што цяпер Беларусь прапрацоўвае з Кітаем 15 новых інвестпраектаў стратэгічнага ўзроўню на суму да трох мільярдаў даляраў. Самыя важныя сярод іх — трэці этап праекта па глыбокай перапрацоўцы збожжа Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, будаўніцтва заводаў па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы і ДСП, арганізацыя сучаснага аўтаматызаванага ліцця, вытворчасці рухавікоў і хімікатаў.

Ён таксама падзяліўся аптымізмам наконт беларуска-кітайскага прадпрыемства «БелДжы», дзе нядаўна выпусцілі другі аўтамабіль пад уласным брэндам Belgee, і запрасіў кітайскага прэм’ера пабываць на заводзе.

«Дзякуючы вашай падтрымцы ўвасобленая мара нашай краіны — уласны легкавы аўтамабіль Belgee, які мы вырабляем на базе Geely. Упэўнены, у гэтага праекта ёсць патэнцыял для далейшага развіцця і паглыблення лакалізацыі. Вам трэба абавязкова наведаць гэтую вытворчасць і асабіста ацаніць яе маштаб і перспектывы», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама