Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  8. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  9. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
Читать по-русски


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 17 верасня разгледзелі і ў першым чытанні прынялі законапраект «Пра змяненне кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Ён прадугледжвае перагляд санкцый па 97 складах злачынстваў, у тым ліку змякчэнне пакарання за набыццё ці захоўванне наркотыкаў. Аднак у Крымінальным кодэксе з’явяцца і новыя артыкулы — напрыклад, уводзіцца адказнасць за гвалт і пагрозы былому прэзідэнту.

Фото: Следственный комитет
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Следчы камітэт

Праект закона быў унесены на разгляд Аляксандрам Лукашэнкам 7 жніўня 2024 года. Ён прадугледжвае змены ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праект закона прапануе, у прыватнасці, перагляд санкцый па 97 складах злачынстваў. Санкцыі 65 складаў прапануецца дапоўніць альтэрнатыўнымі, мякчэйшымі відамі пакарання. А санкцыі 32 складаў — скарэктаваць што да памеру пакарання ці ўвядзення на альтэрнатыўнай аснове дадатковых пакаранняў (штраф, пазбаўленне права).

Таксама прапануецца не караць пазбаўленнем волі жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзяцей з інваліднасцю, інвалідаў I групы, якія ўпершыню ўчынілі злачынства, што не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, ці менш цяжкае злачынства, не спалучанае з выкарыстаннем гвалту альбо пагрозай гвалту. Выключэнне складаюць людзі, якія здзейснілі «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Аналагічную норму прапануецца замацаваць у дачыненні да людзей, якія ўпершыню ўчынілі такія злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў.

Прадугледжваецца дыферэнцыяцыя адказнасці за незаконны абарот сродкаў плацяжу з улікам рэальнай грамадскай небяспекі дзеянняў кожнага з удзельнікаў. Аднак прапануецца захаваць крымінальную адказнасць для людзей, якія распаўсюджваюць рэквізіты чужых банкаўскіх картак, і ўвесці адміністрацыйную адказнасць для тых, хто перадае рэквізіты ўласных банкаўскіх картак.

Асобныя выпадкі прапануюць пераводзіць у справы прыватна-публічнага абвінавачання. Напрыклад, гаворка пра злачынствы ў парушэнні правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, і ўчыненым блізкімі асобы, пацярпелай ад злачынства.

Прадугледжваюцца змены па пытаннях крымінальнай адказнасці за нарказлачынствы. Прапануецца замацаваць альтэрнатыўныя, мякчэйшыя пакаранні ў выглядзе арышту (за набыццё ці захоўванне наркотыкаў без мэты збыту) і абмежавання волі (за разавыя выпадкі збыту наркотыкаў). Таксама прапануецца скараціць з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі ніжнюю мяжу пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы.

Пашыранае кола крымінальных артыкулаў, па якіх грамадзянам Беларусі пагражае адказнасць, калі яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні гэтых злачынстваў за межамі краіны.

«У гэты пералік, у прыватнасці, уключаныя злачынствы тэрарыстычнай скіраванасці, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, абраза альбо паклёп у дачыненні да прэзідэнта, здзек з дзяржаўныхі сімвалаў», — паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Нагадаем, у законапраекце таксама прапануецца дапоўніць Крымінальны кодэкс артыкулам 366−1 (Гвалт ці пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў).

«Гвалт ці пагроза гвалтам, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку таго, што спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай няздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, членаў яго сям'і караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў», — прапануецца законапраектам.

Акрамя таго, прапануецца дапоўніць артыкулы 367 (Паклёп на прэзідэнта) і 368 (Абраза прэзідэнта). Законапраект прапануе пашырыць іх дзеянне і на асобаў, «якія спынілі выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну знаходжання на пасадзе альбо датэрмінова ў выпадку адстаўкі або стойкай няздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, членаў яго сям'і».

Што казаў Лукашэнка пра свой магчымы сыход або ўдзел у выбарах

Дагэтуль няма поўнай яснасці што да таго, ці будзе Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Намер вылучыцца чарговым разам ён упершыню агучыў 25 лютага. Аднак ужо 5 сакавіка заявіў, што яго няправільна зразумелі.

— Хтосьці там задаваў пытанне: «Ці пойдзеце вы на выбары?» Я там не даслухаў і [адказаў]: «Пайду-пайду». Гэта не значыць, што я ўжо вырашыў і прыняў рашэнне. Проста ім хацеў сказаць: «Ды пайду, супакойцеся вы». Гэта не значыць, што я сказаў там, «пайду» ці «не пайду». Усё будзе залежаць ад таго, як мы падыдзем да гэтых выбараў. А раптам аб’явіцца чалавек, якому мы можам даверыцца. Але ўсякае можа быць, — апраўдаўся палітык.

11 жніўня Лукашэнка зноў загаварыў пра змену ўлады, але не ўдакладніў, калі гэта адбудзецца.

— Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам. Вы павінныя прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы. Не, я не кажу: заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае… Ну, усякае ж у жыцці бывае. Вы павінныя прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе, — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым у жніўні 2020 года ён жа сказаў, што, «пакуль вы мяне не заб’яце, іншых выбараў не будзе».

Чытайце таксама