Урад вызначыў, як мы будзем адпачываць і працаваць у 2023 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў 1 лістапада прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
У адпаведнасці з дакументам, у наступным годзе ў нас будуць доўгія выходныя з 22 па 25 красавіка, з 6 па 9 траўня, з 4 па 7 лістапада.
Працоўныя дні будуць пераносіцца на суботу:
- 24 на 29 красавіка,
- 8 на 13 траўня,
- 6 на 11 лістапада.