Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Беларусы, якія вярнуліся з вайсковых збораў, усё часцей паведамляюць пра нібыта запланаваныя вучэнні на канец 2022 года. Пра гэта пісала выданне «Флагшток» і расказвалі суразмоўцы «Люстэрка». Даведаліся падрабязнасці.

Фото: Анастасия Шингель, «Ваяр»
Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў. Фота: Анастасія Шынгель, «Ваяр»

Абодва суразмоўцы «Флагштока» адзначылі, што камандзіры паведамлялі ім, нібыта ў канцы лістапада-снежні 2022 года плануюцца масавыя вучэнні.

— Як нам тлумачылі, зборы праводзяцца, каб быць гатовымі ў любы момант арганізаваць мабілізацыю. Магчыма, гэта падрыхтоўка да яе пачатку. У канцы года плануюцца яшчэ вучэнні. І яны ўжо будуць не паказальнымі, а масавымі, — адзначыў Аляксандр.

— У нас проста сказалі, што будуць праводзіцца вучэнні па мабілізацыі (ці гэта будзе пачатак мабілізацыі) з поўным працоўным днём у канцы лістапада-пачатку снежня, — дадаў Уладзімір. — Першапачаткова, калі нас збіралі для паказальнай мабілізацыі, нам нічога не казалі пра гэтыя вучэнні.

Раней суразмоўца «Люстэрка», які атрымаў позву на зборы, раказваў пра планаваныя вучэнні са словаў свайго сябра-афіцэра.

— Сябар патлумачыў, што ўсё гэта доўжыцца з 2020 года: тады была прынятая пастанова пра праверку вайсковых частак, пачасціліся зборы, пачалася праверка тэхнікі на палігонах. Яшчэ сябар расказаў, што ў іх у снежні плануюцца буйныя вучэнні на мяжы з Украінай. Але ў СМІ я такой інфармацыі не бачыў, — расказваў тады малады чалавек.

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў ваенны камісарыят Гомельскага раёна як зацікаўленая беларуска з пытаннем, ці будуць праводзіць вайсковыя вучэнні ў снежні.

— Такой інфармацыі ў нас няма, — заявіла супрацоўніца ваенкамата.

З тым самым пытаннем мы патэлефанавалі ў Міністэрства абароны. У прыёмным пакоі міністра таксама паведамілі, што ні пра якія вучэнні ў снежні гэтага года не чулі.

— Я пра гэта нічога не бачыў, — сказаў суразмоўца.

— То бок вучэнняў не будзе?

— Я не гатовы вам адказаць, будзе яно ці не. Паглядзіце на сайце Мінабароны. Звычайна вялікія вучэнні анансуюцца. На вялікія вучэнні прыцягваюцца назіральнікі. Гэта проста так не робіцца, схавана.

Між тым, у Мінскай вобласці і Мінску з 13 лістапада па 30 снежня пройдзе кантрольнае апавяшчэнне ваеннаабавязаных і кантрольная яўка на пункты збору. Зыходзячы з паведамленняў дзяржаўных раённых газет, у лістападзе і снежні такія зверкі пройдуць у Брэсцкай, Магілёўскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. Інфармацыі пра вучэнні, якія павінныя прайсці на мяжы з Украінай у снежні, на сайце Мінабароны няма.