У Мінску ў перыяд да 2 снежня будзе праходзіць планавая комплексная праверка сістэмы апавяшчэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Падчас праверкі паэтапна будуць задзейнічаныя электрасірэны і сістэмы гучнай сувязі ў горадзе.
«Сістэма патрэбная для таго, каб апавяшчаць пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненне надзвычайных сітуацый. Таксама яна праінфармуе наконт правілаў паводзін насельніцтва і пра ход ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі. Такая праверка праводзіцца раз на год», — паведамілі ў МНС.
У ведамстве папрасілі з разуменнем паставіцца да неабходнасці такіх мерапрыемстваў.
Нагадаем, раней такая праверка прайшла ў Гомельскай вобласці.