Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У Мінскім абласным судзе 5 снежня вынеслі прысуд пяцярым абвінавачаным па справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Ім інкрымінавалі спробу падарваць вузел сувязі ў Вілейцы, знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах і здзейсніць замах на прапагандыста Рыгора Азаронка. Як і прасіла абвінавачанне, фігурантаў асудзілі на пазбаўленне волі на тэрмін ад 14 да 20 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота: БЕЛТА

Абвінавачаным вынеслі прысуды:

  • Наталлі Мацвеевай (абвінавачвалася па ч. 2 арт. 290−4, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289, ч. 2 арт. 295−3 КК) — 14 гадоў калоніі і штраф у 400 базавых адзінак (12 800 рублёў);
  • Вадзіму Гулевічу (ч. 2 арт. 290−4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 290−2, ч. 1 арт. 13 і арт. 290−3, ч. 4 арт. 295 КК) — 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых адзінак (19 200 рублёў);
  • Кірылу Ашурку (ч. 2 арт. 290−4, ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 КК) — 15 гадоў калоніі і штраф у 400 базавых велічынь (12 800 рублёў);
  • Аляксею Глотаву (ч. 2 арт. 290−4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295 КК) — 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых адзінак (22 400 рублёў);
  • Дзмітрыю Сасноўскаму (ч. 1 арт. 361−1, ч. 2 арт. 290−4, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК) — 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых адзінак (22 400 рублёў).

Менавіта такія тэрміны прасіў для іх пракурор.

Нагадаем, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак і Аляксей Глотаў былі затрыманыя па справе аб падрыве вузла сувязі ў Вілейцы, Наталля Мацвеева — па справе аб спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзмітрый Сасноўскі — па справе аб замаху на работніка тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка.

Усе яны ўнесеныя ў «пералік арганізацый і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ.

— Выяўлена, што названая супольнасць была створаная ў верасні 2020 года з мэтай ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці і аб’ядноўвала радыкальна настроеных грамадзян для гвалтоўнай змены дзяржаўнай улады, — паведаміў начальнік упраўлення Генпракуратуры Сяргей Абрамовіч. — Кіраўнікі і ўдзельнікі арганізацыі не толькі абмяркоўвалі, але і прыступілі да здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Беларусі для дэстабілізацыі грамадскага парадку, аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады.

У жніўні 2021 года «АГСБ» былі прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй.