Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  5. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  12. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  13. Умер папа Франциск
  14. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  15. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў накіраваў у Следчы камітэт заяву з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да прапагандыста тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка. Пра гэта паведамляе выданне «Штодзень».

Григорий Азаренок. Скриншот видео: СТВ
Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа СТБ

У сваім лісце гамяльчук адзначыў, што 18 студзеня 2023 года на сайце тэлеканала СТБ апублікавалі артыкул з відэаролікам «Азаронак: крок насустрач тым, хто хоча вярнуцца — гэта сталінскі крок, гэта наймагутнейшая воля Лукашэнкі».

У гэтым відэасюжэце Азаронак, на думку Іллі Міронава, ажыццявіў дзеянні, «скіраваныя на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама зняважыў гонар і годнасць групы людзей па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы».

Ілля Міронаў запатрабаваў прыцягнуць Рыгора Азаронка да адказнасці па ч. 1 арт. 130 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, Ілля Міронаў вядомы сваёй ініцыятывай «Пішыце лісты», скіраванай на падтрымку палітвязняў. Сам ён напісаў больш за 2500 лістоў. Ініцыятыва была намінаваная на Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2021 годзе.

30 верасня 2021 года Міронаў быў затрыманы ў рамках «справы Зельцэра» за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі айцішніка Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў Мінску. Першапачаткова Іллі выставілі абвінавачанне па арт. 130 КК аб распальванні варожасці. Але падчас следства абвінавачанне не пацвердзілася, і артыкул замянілі на 369−1 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Больш за год Міронаў правёў у СІЗА. 24 кастрычніка 2022-га яго асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але вызвалілі ў зале суда, бо дзень у СІЗА прыраўноўваецца да 1,5 дня ў калоніі, і Ілля сваё пакаранне ўжо адбыў. Таксама яму прызначылі штраф у 6400 рублёў.