Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Умер папа Франциск
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з ахвочымі вярнуцца на радзіму. Па выніках дакладу генпракурор расказаў падрабязнасці і дэталі таго, як будзе працаваць механізм вяртання ў Беларусь, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Андрей Швед. Фото: пресс-служба Генпрокуратуры
Андрэй Швед. Фота: прэс-служба Генпракуратуры

Хто ўвойдзе ў склад камісіі?

— Камісія на дзве траціны складаецца з прадстаўнікоў грамадскасці — тых грамадзян, якія вядомыя нашым людзям, якія карыстаюцца аўтарытэтам і могуць сказаць сваё слова. Склад удзельнікаў будзе апублікаваны сёння.

Пра які перыяд правапарушэнняў ідзе гаворка?

— Ахопліваецца перыяд магчымых або ўчыненых правапарушэнняў з 1 студзеня 2020 года да 31 снежня 2023 года.

Як можна звярнуцца ў камісію?

— Грамадзяне могуць звярнуцца ў камісію ў пісьмовым або электронным выглядзе. Ва ўказе акрэсленыя патрабаванні да заявы і пералік дакументаў, які неабходна паказаць.

Як будзе прымацца рашэнне?

— Прадугледжваецца адкрытае, свабоднае галасаванне чальцоў камісіі па кожным пытанні.

У які тэрмін пасля прыняцця рашэння можна будзе прыехаць у краіну?

— Для таго каб зняць рознага кшталту правакацыі, ва ўказе асобна акрэсленая норма, звязаная з тым, што асобы, у дачыненні да якіх прынятая пастанова, могуць цягам трох месяцаў яе рэалізаваць. Прайшло тры месяцы — далей, калі ласка, звяртайцеся ў агульным парадку.

А ці не паўстане праблем на мяжы або ўжо ў Беларусі?

— Прадугледжаныя магчымасці рэалізацыі ўсіх прававых нормаў, якія накіраваныя на вызваленне асобы ад адказнасці альбо змену меры стрымання. І самае галоўнае, пасля атрымання на рукі дакумента аб тым, што да канкрэтнай асобы няма прэтэнзій або змененая мера стрымання, прынятае нейкае іншае рашэнне, якое дазваляе ёй спакойна заехаць у Рэспубліку Беларусь, вызначаная гарантыя. То-бок у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь прэтэнзій з боку дзяржаўных праваахоўных органаў меры працэсуальнага прымусу ці нейкае прававое рашэнне могуць прымацца толькі са згоды генеральнага пракурора або асобы, якая выконвае яго абавязкі. Гэта замацавана ва ўказе.

А калі пагражае крымінальная справа, даруюць усім або падыход будзе індывідуальным?

— Ва ўказе акрэсленыя віды рашэнняў камісіі. Калі мы прыходзім да разумення, што чалавек памыліўся, паддаўся эмоцыям, уплыву… Бо мы добра памятаем, якая была інфармацыйная пракачка, які быў каласальны ціск. Хтосьці паддаўся, а цяпер шчыра раскайваецца. Мы рэкамендуем праваахоўным органам прыняць працэсуальнае рашэнне, напрыклад, аб спыненні крымінальнага пераследу. І пра гэта пішам чалавеку: «У дачыненні да вас вялася крымінальная вытворчасць, прынята такое і такое рашэнне такога і такога дня». Усё, вы маеце права спакойна заехаць, ніякіх прэтэнзій да вас няма (калі вы нечага не схавалі). Пагадзіцеся, калі чалавек здзейсніў яшчэ нейкае злачынства і хавае яго — закон для ўсіх адзін.

Як часта будзе збірацца камісія?

— Як толькі будуць гатовыя матэрыялы паседжання камісіі (запыты, даведкі, звесткі з інфармацыйных рэсурсаў, ад органаў, якія вядуць крымінальны або адміністрацыйны працэс), будзе праведзены аналіз гэтых матэрыялаў і падрыхтаваныя прапановы і даведачныя матэрыялы для кожнага чальца камісіі. Па меры неабходнасці чальцы камісіі сабраліся, вывучылі матэрыялы, адкрыта прагаласавалі і падрыхтавалі адказ.

Як доўга будзе прымацца рашэнне пасля паступлення заявы?

— Максімум заява будзе разглядацца да двух месяцаў, у выключных выпадках па рашэнні старшыні камісіі — да трох месяцаў. Тут вельмі важна спяшацца павольна і не дапусціць памылкі, уважліва разабрацца.