Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Нядаўна мы расказвалі пра выпускніка з Баранавічаў, якога выклікалі ў суд праз паведамленне ў VK. З хлопцам здарылася новая гісторыя. У той самай сацсетцы яго «апавясцілі» пра новую крымінальную справу за ўхіленне ад прызыву ў армію. Пры гэтым следчая не прадставілася і не даслала ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць «крыміналкі». Паспрабавалі разабрацца, што адбылося і ці можна праваахоўным органам так апавяшчаць людзей.

Призывник ставит подпись в военном билете во время осеннего призыва на срочную военную службу, Слуцк, 21 ноября 2014 года. Фото: TUT.BY
Прызыўнік ставіць подпіс у ваенным білеце падчас восеньскага прызыву ў войска, Слуцк, 21 лістапада 2014 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Я б хацеў, каб гэтая мадам адкрыла прыват — пагутарыў бы з ёй»

Віктар (імя змененае) — той самы выпускнік медуніверсітэта, які не стаў адпрацоўваць два гады ў дзіцячай паліклініцы Мінска і цяпер вінны ўніверсітэту 50 тысяч рублёў. Мяркуючы па ўсім, нядаўна дзяржава ўспомніла яшчэ пра адзін «доўг» хлопца перад радзімай.

Яшчэ ў 2021 годзе падчас чарговага паходу ў ваенкамат Віктар атрымаў адтэрміноўку, а разам з ёй — позву з абавязкам прыйсці праз год, у жніўні 2022-га. Але яшчэ да вайны, за паўгода да прапісанай у дакуменце даты, ён з’ехаў з Беларусі, таму ў ваенкамат не прыйшоў.

— Калі я атрымліваў гэтую позву, яшчэ не думаў, што буду з’язджаць. Калі б быў у краіне, прыйшоў бы, як звычайна гэта адбывалася апошнія тры-чатыры гады. А так я скончыў ВНУ і з’ехаў, у Беларусь з таго моманту не вяртаўся, — расказвае малады чалавек.

28 студзеня 2023 года ў VK Віктар атрымаў паведамленне ад карыстальніцы з імем Ася Анікевіч, профіль у яе закрыты. Дзяўчына прадставілася следчай Анастасіяй Аляксандраўнай і паведаміла яму пра крымінальную справу «па факце ўхіленняў ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу».

Сообщение в VK, которое получил Виктор, 28 января 2023 года. Скриншот предоставлен собеседником
Паведамленне ў VK, якое атрымаў Віктар, 28 студзеня 2023 года. Скрыншот ад суразмоўцы

Пару месяцаў таму ўчастковы шукаў хлопца, прыходзіў дадому да ягоных бацькоў. Віктар кажа, гэта было звязана з «прагулам» чарговай медкамісіі ў ваенкамаце. Таму ён лічыць, што ліст у VK — не чыйсьці няўдалы жарт, а спробы беларускіх праваахоўнікаў яго ўсё ж знайсці.

— У мяне няма ў асяродку знаёмых, якія так могуць з мяне пажартаваць, — патлумачыў хлопец. — Я думаў, што, магчыма, гэта тролінг, але ніхто, акрамя маіх бацькоў і мяне, не ведаў, што ў мяне ёсць позва і што да нас прыходзіў участковы з гэтай нагоды.

Яшчэ жыхара Баранавічаў у тым паведамленні спыталі, дзе ён знаходзіцца і ці збіраецца вярнуцца ў краіну. Праўда, магчымасці адказаць у Віктара няма — «следчая Анастасія Аляксандраўна» абмежавала кола асобаў, якія могуць дасылаць ёй паведамленні. Таму ён нават не ведае падрабязнасцяў сваёй справы.

— Гэта смешна. Вядома, я б хацеў, каб гэтая мадам адкрыла прыват і паказала мне дакументы. Я б нават пагутарыў з ёй, а так я нават не магу апраўдацца! — жартуе суразмоўца.

Следчая: «Гэта не фэйк. Гэта была я»

Анастасія Аляксандраўна Анікевіч сапраўды працуе ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта. Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ёй ад імені блізкіх Віктара. Следчая пацвердзіла, што даслала яму паведамленне і што крымінальная справа рэальная. Маладога чалавека абвінавачваюць па арт. 435 ч.1 КК (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу).

— Гэта не фэйк. Гэта была я. І ён цяпер абвешчаны ў вышук у Рэспубліцы Беларусь, — расказала Анастасія.

— А чаму вы яго заблакавалі? Ён хацеў адказаць вам.

— Я яго не блакавала. Мабыць, у мяне проста закрыты акаўнт, — патлумачыла супрацоўніца СК. — Ну, то-бок ён ужо ведае, што яму трэба будзе з’явіцца, так? У сувязі з тым, што да яго ніхто, скажам, не дастукаўся, ён хаваецца ад вайсковай службы, таму ён абвешчаны ў вышук.

— Ён за мяжой быў, не ведаў, што на яго завялі «крыміналку» і абвясцілі ў вышук. Што яму будзе, калі ён вернецца?

— Наогул, пажадана, каб ён з’явіўся. Тады я яго дапытаю, справа пойдзе ў суд. Ну, і нешта будзе, напэўна. Потым ужо суд будзе вырашаць. Яму пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Яму была ўручаная позва, ён яе атрымаў пад роспіс, ведаў, што трэба будзе з’явіцца на медыцынскі агляд, але не з’явіўся свядома. Таму такая сітуацыя.

— А калі не прыедзе?

— Пакуль ён не прыедзе — ён у вышуку. Калі прыедзе — будзем дапытваць яго, накіроўваць справу ў суд. Панясе адказнасць.

— У VK можна апавяшчаць наогул?

— Нам можна ўсялякімі спосабамі, бо мы дакладна ведаем, што ён знаходзіцца не ў Беларусі. Іншымі спосабамі яго дастаць немагчыма, таму мы пішам у сацсетках, дзе што вядома, каб зразумець наогул, ці ў курсе чалавек і ці зможа прыехаць.

Адвакат: «Гэта, вядома, незаконна і няправільна. Але цяпер у Беларусі „не да законаў“»

Адзін з беларускіх адвакатаў ананімна пракаментаваў «Люстэрку» сітуацыю. Паводле яго словаў, крымінальную справу ў такой сітуацыі на беларуса сапраўды маглі завесці:

— Вельмі падобна, што гэта праўда. Калі ты позвы не атрымліваеш, ніякай справы быць не можа. Калі яна ў цябе на руках, але ты прыйшоў, напрыклад, не ў заяўлены час, а пазней — гэта пагражае «адміністратыўкай». А калі ў прынцыпе цягам прызыву не з’явіўся — ужо «крыміналка».

Ён адзначае, што ў рамках ужо распачатай крымінальнай справы следчы можа выклікаць грамадзяніна пісьмовай позвай, а таксама «з выкарыстаннем іншых сродкаў сувязі».

— Якая імавернасць, што могуць даслаць апавяшчэнне ў VK? У нас у Крымінальна-працэсуальным кодэксе напісана, што апавяшчаць можна позвамі або з выкарыстаннем іншых сродкаў сувязі, — кажа адвакат. — Думаю, яны гэтага хлопца проста не знайшлі ў мэсэнджарах і таму скінулі паведамленне ў VK. Следчай напэўна трэба пакласці ў справу рапарт у стылі «я знайшла яго ў сацсетках, апавясціла» і паставіць кропку. Чаму яна яго і заблакавала — думаю, ёй не цікавы адказ, яна не хоча з ім камунікаваць. Ёй трэба было даць справаздачу начальніку.

Паводле адваката, паведамленне выглядае дзіўна. У ім няма фота дакумента, які пацвярджаў бы, што заведзеная справа. Следчая нават не прадставілася як належыць. Наш суразмоўца адзначае, што стыль паведамлення вельмі не падобны да таго, якім размаўляюць супрацоўнікі ведамства. Тады ці можна такое паведамленне наогул разглядаць як афіцыйнае апавяшчэнне?

— Цяпер, калі распаўсюдзілася інтэрнэт-махлярства, гэта вельмі актуальнае пытанне. У міліцыі і СК заўсёды спасылаюцца на тое, што маюць права апавяшчаць грамадзян любымі спосабамі, раз канкрэтныя спосабы ў заканадаўстве не прапісаныя. А людзям, якія баяцца, што гэта развод, прапаноўваюць з’явіцца ў аддзяленне: «Прыходзьце да нас — на месцы пакажам вам пасведчанне». Гэта, вядома, незаконна і няправільна. Але цяпер у Беларусі працуе парадыгма «не да законаў», — тлумачыць адвакат. — Як мінімум следчы мусіць афіцыйна прадставіцца, назваць сваё прозвішча, падраздзяленне. Звычайна пішуць не факт «у дачыненні да вас распачатая справа», а «вы запрашаецеся туды і туды ў такой і такой якасці». Таму для мяне гэтае паведамленне дзіўнае, яно падобнае да жарту. Яшчэ, падазраю, гэта можа быць нейкі малады следчы ці ўвогуле стажор, якога пасадзілі за камп’ютар і сказалі шукаць усіх зніклых, ён ад балды напісаў нешта і адправіў.

Юрыст адзначае, што ў грамадзян ёсць абавязанне выканаць законныя патрабаванні праваахоўнікаў, але пры гэтым яны не абавязаныя рэагаваць на такія паведамленні.