Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Колькі турыстычных напрамкаў засталося з вылетам з Беларусі, расказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза тураператараў (РСТ) Руслан Сегянюк.

Фото: Pixabay.com
Фота: Pixabay.com

— У сувязі з глабальнымі зменамі на рынку турпаслуг масавых выязных напрамкаў з вылетам з Беларусі засталося ўсяго чатыры: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Грузія і Турцыя, — паведаміў ён.

Сегянюк адзначыў, што, магчыма, беларускі турбізнес не зможа задаволіць попыт у сувязі з абмежаваннямі і разнастайнымі санкцыямі, а таксама праз тое, што доступ да адпачынку абмежаваны невялікай колькасцю напрамкаў і правазных магутнасцяў.

— І гэта нават з улікам таго, што падняўся кошт адпачынку і ўскладнілася лагістыка — больш часу трэба правесці ў дарозе. Да прыкладу, на адно месца на курортах Грузіі ў мінулым сезоне прэтэндавалі 2−3 беларусы. Мы не змаглі перавезці ўсіх ахвочых. Такая тэндэнцыя захаваецца і ў наступным сезоне: колькасць самалётаў у «Белавіі» не павялічыцца, напрамкаў, хутчэй за ўсё, не дадасца, — канстатаваў ён.

Нагадаем, пасля адмены каранавірусных абмежаванняў у беларусаў фармальна зніклі перашкоды для таго, каб адправіцца ў адпачынак на мора або проста падарожнічаць. Аднак насамрэч перашкодаў менш не стала: яны датычаць атрымання шэнгенскіх віз, адсутнасці авіязносін з ЕС і вайны ва Украіне.