Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  8. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Беларускія прапагандысты сцвярджаюць, што трое з дзевяці затрыманых у Польшчы па шпіёнскай справе — грамадзяне Беларусі. Яны назвалі іх імёны і нават запісалі відэа з іх блізкімі, якія сцвярджаюць, што затрыманыя не маюць ніякага дачынення да шпіянажу і спецслужбаў. Але «Кіберпартызаны» перадалі «Белсату» інфармацыю пра гэтых людзей з дзяржаўных базаў дадзеных, і як мінімум адзін з іх выклікае пытанні.

Мария Медведева, Николай Москаленко, Владислав Посмитюха. Фото из документов предоставлено «Киберпартизанами»
Марыя Мядзведзева, Мікалай Маскаленка, Уладзіслаў Пасміцюха. Фота з дакументаў — ад «Кіберпартызан»

Паводле сцверджанняў прапагандыстаў, затрыманыя беларусы — гэта 29-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха, 18-гадовая Марыя Мядзведзева і 52-гадовы Мікалай Маскаленка. Вось што расказалі пра іх блізкія на камеру праўладных каналаў:

  • Марыя Мядзведзева — былая студэнтка журфака БДУ, у верасні 2022-га паехала ў Варшаву вучыцца ў Эканамічна-гуманітарную акадэмію, вучылася добра, закон не парушала, у сумнеўных актыўнасцях не ўдзельнічала. Прапагандысты адзначылі, што яна выкладвала ў сябе відэа з пратэстаў 2020 года;
  • Уладзіслаў Пасміцюха — з’ехаў у Польшчу за дзяўчынай і каб «паглядзець чужую краіну». Паводле прапагандыстаў, яго дзяўчына — гэта якраз Марыя Мядзведзева;
  • Мікалай Маскаленка — паводле прапагандыстаў, ураджэнец Львова. Як кажа яго былая жонка, ён мяккі, добры і спагадлівы чалавек, часта дапамагае іншым. «Пры гэтым ён досыць неарганізаваны, у нейкай ступені шукае сябе. Для мяне гэта [шпіянаж] настолькі несупастаўна з яго асобай. Калі я пачула, у чым яго абвінавачваюць, мая першая рэакцыя была смех, бо гэта нешта зусім неверагоднае», — сказала жанчына. Ніякай канкрэтыкі пра былога мужа яна больш не расказала, але паспела не толькі запісаць відэа для праўладнага канала, а яшчэ і даць інтэрв'ю «Беларусь 1», якое мусяць паказаць у вечаровых навінах 16 сакавіка.

Праўладныя каналы сцвярджаюць, што ўсе трое адносяцца да тых, хто падтрымліваў пратэсты ў 2020 годзе, а цяпер польскія ўлады нібыта выкарыстоўваюць іх як «стрэлачнікаў».

Што кажуць «Кіберпартызаны»

«Кіберпартызаны» перадалі «Белсату» інфармацыю пра Мядзведзеву, Пасміцюху і Маскаленку з раней узламаных базаў дадзеных дзяржорганаў.

Так, Уладзіслаў Пасміцюха — мінчук, як мінімум у 2015 годзе ён значыўся ў базе ФСАН як работнік Мінскага электрамеханічнага завода. У базе дадзеных перасячэння мяжы ў яго зусім няшмат выездаў. Яшчэ падлеткам, у 2008-м, ён ездзіў на 9 дзён ва Украіну, затым у 2013-м — на дзень у Польшчу і на дзень у Літву. Новы 2019 год сустракаў у Польшчы, правёўшы там тры дні. Потым у лютым 2021 года вылятаў кудысьці з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і на наступны дзень вярнуўся з Украіны ў Беларусь праз наземную мяжу.

Марыя Мядзведзева ездзіла за мяжу часцей — хутчэй за ўсё, на адпачынак з бацькамі: у дзяцінстве яна была ў Крыме, Турцыі, Грэцыі, Балгарыі. У Польшчу прыязджала на тры дні ў 2016 годзе і на 11 дзён у 2018-м. У Літву ездзіла па адным дні ў 2014 і 2017 гадах. Таксама вылятала з Мінска самалётам у 2017, 2018 і 2019 гадах, вяртаючыся праз 10−14 дзён.

Як мінімум да 2021 года маладыя людзі разам за мяжу не выязджалі (пазнейшых звестак, відаць, няма).

Калі Мядзведзева і Пасміцюха ў базах дадзеных выглядаюць цалкам звычайнымі людзьмі, то вось Маскаленка — наўрад.

Мікалай Маскаленка — сапраўды ўраджэнец Украіны. У 2003−2008 гадах ён працаваў у Брэсце ў кампаніі «Компа», якая выпускае станкі для вытворчасці сыроў і каўбас. Аднак мужчына чамусьці часта мяняў пашпарт, часам два разы на год. У пашпарце 2006 года ў яго фота ў камуфляжнай куртцы.

Самыя цікавыя звесткі пра яго дала база дадзеных памежнікаў. Там у Маскаленкі ёсць адзнака «МЕД. КДБ» — гэта значыць, што ён абслугоўваўся ў паліклініцы для супрацоўнікаў КДБ. Такая ж адзнака ёсць у нябожчыка бацькі Мікалая, які быў грамадзянінам Расіі. Акрамя таго, у Маскаленкі ў базах ёсць адзнака «ЗБРОЯ».

За мяжу ён раней выязджаў вельмі часта: за 2007−2010 гады амаль 250 разоў ездзіў у Польшчу і Украіну на некалькі дзён. Пры гэтым быў то на сваёй машыне, то на чужой, то з пасажырамі, то адзін. Але пасля 2010 года ў яго толькі адзін выезд: 5 траўня 2021 года ён прыехаў з Польшчы на грузавіку, а праз 11 дзён з’ехаў назад на іншым грузавіку. Пры гэтым паказаў пашпарт серыі РР, то-бок ужо стаяў на консульскім уліку ў замежнай дзяржаве. Даты выездаў Маскаленкі не супадаюць з датамі Мядзведзевай і Пасміцюхі.

«Падставіў крымінальны аўтарытэт»

Тым часам прапагандысты праўладнага тэлеграм-канала апублікавалі сваю версію трапляння Мікалая Маскаленкі ў непрыемнасці ў Польшчы.

Паводле іх словаў, мужчына з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе і ўжо не вяртаўся, але ён «не такі ўжо просты». Тэлеграм-канал сцвярджае, што яшчэ ў 2000-я Мікалай пазнаёміўся з палякам Багуславам Шэшкам 1960 года нараджэння і да самага ад’езду з краіны цесна камунікаваў з ім. А сам Шэшка нібыта быў удзельнікам злачыннай групоўкі ў Польшчы ў 90-х і «шчаміў дальнабойшчыкаў і чаўнакоў» у раёне памежнага пераходу «Брэст — Тэрэспаль». А потым адкрыў аптэку ў Бяла-Падлясцы (у польскіх рэестрах сапраўды ёсць такія звесткі).

«Мяркуючы па ўсім, аптэка таксама аказалася справай з крымінальным душком — з Еўропы кантрабандай праз Польшчу вазіў лекі ў краіны постсавецкай прасторы. Меў кантакты з польскімі памежнікамі і, як пагаворваюць, падпрацоўваў на польскую контрразведку ABW», — заяўляюць прапагандысты, не прыводзячы ніякіх крыніц інфармацыі.

Паводле іх сцверджанняў, Мікалай Маскаленка працаваў у Багуслава Шэшкі, і менавіта гэты «крымінальны аўтарытэт» мог быць удзельнікам «шпіёнскай пастаноўкі» і падставіць беларуса. Прапагандысты працягваюць настойваць на тым, што ўсё гэта — спланаваная правакацыя спецслужбаў Польшчы.

Нагадаем, улады Польшчы 15 сакавіка паведамілі пра выкрыццё сеткі расійскіх шпіёнаў, якія ўсталявалі дзясяткі камер на чыгунках у Польшчы, у асноўным на маршрутах, па якіх перавозіцца ваенная тэхніка і дапамога ва Украіну. Такім чынам шпіёны адсочвалі рух саставаў і рыхтавалі дыверсіі. Польскія спецслужбы распрацоўвалі злачынную групу некалькі месяцаў.

Па стане на дзень 16 сакавіка было вядома, што такіх камер сачэння знойдзена не менш за 50, працягваецца пошук іншых камер і GPS-перадатчыкаў, у тым ліку на аўтамабільных дарогах, паркінгах, складах у памежным з Украінай рэгіёне.