Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Яшчэ летам мінулага года ў парламент паступіў законапраект, які сярод іншага абмяжоўвае права на выезд з Беларусі для асобных катэгорый беларусаў. Яго доўга вывучалі і нарэшце сёння, 18 красавіка, прынялі ў другім чытанні, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента. Але з папраўкамі.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Адзначаецца, што паміж першым і другім чытаннем законапраект быў адкарэктаваны. Цяпер у ім «замацаваны парадак узгаднення (з улікам наяўнай правапрымяняльнай практыкі) выезду з Рэспублікі Беларусь кіраўнікоў дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і работнікаў, якія ажыццяўляюць забяспечанне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім дадзены допуск да дзяржаўных сакрэтаў».

Раней у законапраекце адзначалася, што:

  • КДБ зможа абмежаваць выезд не толькі тым, хто знаходзіцца на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі, але і тым, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Абмежаванне можа ўводзіцца на тэрмін да паўгода. Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю — не паведамляецца.
  • Выезд таксама забароняць асобам, «у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, — з мэтай забяспечання выканання пастановы суддзі пра накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу». У «правапарушэнні супраць парадку кіравання» ўваходзяць так добра знаёмыя беларусам «палітычныя» артыкулы КаАП: непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы падчас выкананні ёю службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і гэтак далей.
  • Супрацоўнікам сілавых органаў можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам. Гэта будзе датычыць вайскоўцаў, супрацоўнікаў, работнікаў і асобаў цывільнага персаналу вайсковых фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі.

Законапраект прыняты ніжняй палатай парламента ў другім чытанні. Цяпер яго мусяць ухваліць у Савеце Рэспублікі. Затым яго падпісвае Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго ён атрымлівае статус закона пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пасля гэтага забарона на выезд супрацоўнікаў сілавых ведамстваў без дазволу ўступае ў сілу праз два месяцы, астатнія змены — адразу ж пасля апублікавання.