Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Умер папа Франциск
  6. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  14. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
Читать по-русски


Сфармаваная міжведамасная камісія для праверкі карэктнасці апрацоўкі вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Абитуриенты на ЦЭ. Скриншот видео СТВ
Абітурыенты на ЦЭ. Скрыншот відэа СТБ

— Мы стварылі міжведамасную рабочую групу, якая складаецца з матэматыкаў, інфарматыкаў, спецыялістаў у галіне статыстычнай апрацоўкі вынікаў, нашых найлепшых навукоўцаў установаў не толькі вышэйшай адукацыі, але і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, іншых спецыялістаў, якія ў самыя кароткія тэрміны правядуць комплексную праверку карэктнасці выкананых разлікаў Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў (РІКВ). Гэта дазволіць нам пераканацца ў тым, што скаргі людзей, якія да нас звяртаюцца, маюць пад сабой аснову. У выпадку выяўлення памылак Міністэрствам адукацыі будуць прынятыя ўсе неабходныя меры па іх ліквідацыі, — расказаў Андрэй Іванец.

Міністр нагадаў, што разлік вынікаў цэнтралізаванага экзамену выконваецца ў два этапы.

— Першы — гэта перавод першасных балаў у тэставыя, другі — гэта перавод тэставых балаў у 10-бальную адзнаку, якая ідзе ў школьны атэстат як сярэдняя арыфметычная паміж ёю і гадавой адзнакай па прадмеце. Перавод у 10-бальную сістэму праводзіцца ў адпаведнасці з табліцамі, якія апублікаваныя ў нас у адкрытым друку, яны былі зацверджаныя яшчэ ў студзені гэтага года. Таксама хацеў бы адзначыць, што перавод першасных балаў у тэставыя — гэта больш складаная працэдура. Але яна таксама рэгламентуецца парадкам, які быў зацверджаны ў студзені. Ён вызначанае, як праводзіцца гэты разлік, вызначаныя ўсе неабходныя матэматычныя разлікі. Найважнейшы аспект — у гэтых разліках выкарыстоўваецца канкрэтны вынік канкрэтных выпускнікоў, якія здавалі экзамен. Відавочна, што ўзровень здачы выпускнікоў, якія бралі ўдзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене і непасрэдна ў самім цэнтралізаваным экзамене, адрозніваецца. Матэматычная апрацоўка праводзіцца такім чынам, што чым больш выпускнікоў выканала правільна канкрэтнае заданне, тым меншую вагу яно мае падчас пераводу першасных балаў у тэставыя. Гэта відавочна, калі мы маем у тэсце заданні ад 1-га да 4-га ўзроўню складанасці, то зразумела, што задача 4-га ўзроўню складанасці не можа «важыць» падчас пераводу ў тэставы бал, як і задача 1-га ўзроўню складанасці, — адзначыў ён.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што «працэдура правядзення цэнтралізаванага экзамену, выкананне ўсіх патрабаванняў, нормаў, рэгламентаў з пункту гледжання тэхнічнай арганізацыі і карэктнасці прыёму экзамену выкананыя ў поўнай меры».

— У сувязі з гэтым гаворка сёння ідзе не пра перагляд вынікаў ЦЭ, а пра праверку карэктнасці выканання раней зацверджаных методык разліку Міністэрствам адукацыі. Праверка карэктнасці выканання апрацоўкі вынікаў цэнтралізаванага экзамену будзе праводзіцца па стапрацэнтным масіве выпускнікоў. Галоўнае патрабаванне — справядлівасць і роўныя ўмовы для кожнага ўдзельніка незалежна ад таго, звярталіся яны ў РІКВ або ў Міністэрства адукацыі са скаргай альбо не. Больш за тое, у цяперашні час мы арганізоўваем асабісты прыём грамадзян для таго, каб кожнага пазнаёміць з празрыстасцю нашай методыкі, каб усе бацькі былі абсалютна ўпэўненыя, што разлікі для ўсіх ужываліся ідэнтычныя і ўсе выпускнікі знаходзяцца ў аднолькавых, справядлівых умовах, — праінфармаваў ён.

На думку міністра, складаная сітуацыя ўзнікла таму, што формула і методыка пераводу першасных балаў у тэставыя ўлічвае як колькасць удзельнікаў цэнтралізаванага экзамену, так і іх выніковасць.

— Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен праводзіўся па прадмеце на выбар. Такім чынам, з 53 тысяч выпускнікоў рускую і беларускую мовы здавала менш чым тысяча дзяцей. Гэта значыць, што выбарка нерэпрэзентатыўная, адпаведна, і вынікі прымянення адпаведнай шкалы для выбаркі ў тысячу чалавек, якія бралі ўдзел у рэпетыцыі ЦЭ па рускай і беларускай мовах, і ў цяперашні час, калі абсалютна ўсе выпускнікі (больш за 53 тысячы школьнікаў) бралі ўдзел у выпрабаванні, безумоўна, накладае свой сур’ёзны адбітак з пункту гледжання пераводу, — сказаў на заканчэнне кіраўнік адукацыйнага ведамства.

За дзень да гэтага ў міністра адукацыі не было прэтэнзій да «карэктнасці выканання разлікаў РІКВ». Каментуючы абурэнне бацькоў, Іванец адзначыў, што ў сеціве «распаўсюджваецца вялікая колькасць фэйкаў што да вынікаў першага ЦЭ», і прыгразіў адказнасцю за публікацыю недакладных звестак.

Нагадаем, напярэдадні сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па беларускай і рускай мовах, які адбыўся 14 траўня. «Моўны» ЦЭ напісалі больш чым 53 тысячы выпускнікоў школ. Максімальныя 100 балаў атрымалі 413 вучняў па беларускай мове і 482 чалавекі па рускай мове, што ў разы вышэй, чым раней. Шмат каму незразумелая методыка падліку.

Абураныя адзінаццацікласнікі разам з бацькамі працягваюць абрываць тэлефоны Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). А некаторыя, як пісаў нам чытач, нават прыязджалі да будынка і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам. У акаўнце рэдакцыі незадаволенасць сітуацыяй выказвалі дзясяткі чалавек.

30 траўня Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць арганізацыю цэнтралізаваных экзаменаў і разабрацца з кожнай скаргай, якая паступіла.

Адзнакі за ЦЭ па законе нельга перагледзець.