Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


На мінулым тыдні стала вядома, што ў траўні са шклоўскай калоніі, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, звольнілася начмед Наталля Дабрадзярэвец. Як стала вядома «Люстэрку», Дабрадзярэвец пайшла на павышэнне.

Витольд Ашурок. Фото взято из Витольд Ашурок. Фото из Facebook политзаключенного
Вітольд Ашурак. Фота ўзятае з Facebook палітвязня

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, расказала «Люстэрку», што Дабрадзярэвец пайшла на павышэнне і цяпер працуе ў ЛПП № 7 у Магілёве:

— У Шклове была начальнікам медыцынскай часткі — у Магілёве яна намесніца начальніка ўстановы па лячэбна-прафілактычнай рабоце. Там была маёрам — тут падпалкоўнік. Гэта ні з чым не звязана, яна проста пайшла на павышэнне.

У ЛПП № 7, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як жыхарка горада, пацвердзілі, што Наталля Дабрадзярэвец там працуе: «Яна кожны дзень на службе, з 8 да 17».

Суразмоўца «Люстэрка» ахарактарызаваў былога начмеда як «пісьменнага» медыка, патлумачыўшы, што «на такія пасады не бяруць людзей проста так».

— Яна добры чалавек, сумленны. І спецыяліст талковы. Такія вось абставіны склаліся там, — дадаў суразмоўца, маючы на ўвазе смерць палітвязня.

У ПК у Шклове, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», на пасадзе начальніка рэжымнай часткі працягвае працаваць муж Дабрадзярэвец Сяргей Карчэўскі.

Нагадаем, у траўні «Альянс расследавальнікаў Беларусі» публікаваў запіс тэлефоннай размовы ад 2021 года. На ёй жаночы голас, як сцвярджаў праект, належаў Наталлі Дабрадзярэвец, а мужчынскі — палкоўніку міліцыі Аляксандру Казлову. Тады, яшчэ будучы начмедам, жанчына прасіла перавесці яе разам з мужам са Шклова ў іншае месца праз здарэнне з Ашуркам:

— Сітуацыя становіцца настолькі складанай, што нам з Сяргеем, хутчэй за ўсё, давядзецца звольніцца. Па сутнасці, адбылася сапраўдная недарэчнасць, аднак гэтая сітуацыя можа пагражаць мне поўным п******** (канцом. — Заўв. рэд.), калі я застануся. <…> У нас якраз ідзе праверка па гэтым палітвязні, і я вельмі спадзяюся, што ўсё ў выніку ўдасца загладзіць.

Паводле крыніцы «Люстэрка», пасля таго, што здарылася, у калонію прыязджалі супрацоўнікі СК, МУС і КДБ, але інфармацыя па праверцы засталася закрытай.

Нагадаем, Вітольд Ашурак — актывіст з Бярозаўкі і сябра Партыі БНФ. Яго затрымалі ў верасні 2020 года, пасля асудзілі на пяць гадоў зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту. Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі. 21 траўня 2021 года Ашурак памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах. Крымінальную справу па гэтым факце заводзіць не сталі. Паводле афіцыйнай версіі, ён памёр ад спынення сэрца. Родныя і паплечнікі палітвязня ўпэўненыя ў гвалтоўным характары яго смерці.

Чытайце таксама